Горад
Градзец-Кралавэ
Hradec Králové
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гра́дзец-Кра́лавэ (чэшск.: Hradec Králové, [ˈɦradɛts ˈkraːlovɛː]́), да выгнання нямецкіх жыхароў Кёнігрэц (ням.: Königgrätz) — горад у Чэхіі ля зліцця рэк Лабы (Эльбы) і Орліцы. Рака Лаба перасякае горад, аддзяляючы Стары горад ад раёнаў новай забудовы. Плошча горада 105 км². Насельніцтва 96 036 жыхароў (2009).
Упершыню згадваецца ў X стагоддзі як гандлёвы горад Слаўнікавічаў, у 995 годзе пасля перамогі Пржэмысловічаў над сваімі праціўнікамі Градзец-Кралавэ стаў адной з княжацкіх рэзідэнцый.
У 1225 годзе кароль Пржэмысл Отакар I павялічыў яго статус да каралеўскага горада, заснаваўшы замак, месца яго частага знаходжання, як і яго спадчыннікаў. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў горад быў рэзідэнцыяй каралеў-удоў (адсюль і назва).
У XIV стагоддзі перажывае росквіт: пабудаваны касцёл Святога Духа, кадыфікаваны гарадскія правы, прыняты статуты рамесных цэхаў, гараджане атрымалі каралеўскі прывілей варэння піва. Да канца XIV стагоддзя Градзец-Кралавэ быў другім па значэнні горадам Чэшскага каралеўства пасля Прагі.
Падчас гусіцкіх войнаў горад заняў бок табарытаў пад камандзіраваннем Яна Жыжкі, які тут жа і быў пахаваны пасля сваёй смерці ў 1424 годзе. Пасля ваеннага спусташэння Градзец-Кралавэ перажывае другі перыяд росквіту пры каралях Іржы з Подэбрадаў і Уладзіславе II Ягелоне. Аднак пасля пераходу ўлады да дынастыі Габсбургаў ён губляе сваё значэнне. Асабліва вялікую шкоду горад панёс падчас Трыццацігадовай вайны, пацярпеўшы як ад шведскай арміі, так і ад наступнай каталіцкай рэакцыі.
Гісторыя забудовы Градзец-Кралавэ досыць кароткая. У 1884 годзе былі знесены абарончыя бастыёны, якія на працягу некалькіх стагоддзяў заміналі росту горада. Вуліцы закладваліся кольцам, і неўзабаве Стары горад ператварыўся ў цудоўны парк.
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 18 884 | 24 230 | 25 236 | 29 310 | 35 675 | 39 151 | 50 137 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2009 |
Насельніцтва | 57 118 | 66 608 | 80 463 | 96 145 | 99 917 | 97 155 | 96 036 |
Буйны транспартны вузел і цэнтр машынабудавання (ČKD, ZVU/Závody vítězného února, AXIS, Strojírna Kukleny). Вытворчасць абсталявання для хімічнай, газавай, цукровай, броварнай, піваварнай прамысловасці, матораў, катлоў (у значнай ступені на экспарт). Вырабляюцца фотаматэрыялы (FOMA), музычныя інструменты (раялі і піяніна W.Hoffmann, Bohemia, Petrof), швейныя вырабы, мэбля (POLSTRIN); харчовая прамысловасць.
Універсітэт Градзец-Кралавэ, медыцынскі і фармакалагічны факультэты Карлава ўніверсітэта.