Граздоўнік віргінскі |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
Парадак: | Вужоўнікі (Ophioglossales) |
Від: | Граздоўнік віргінскі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Botrychium virginianum (L.) Sw., 1802
|
|
Граздоўнік віргінскі (Botrychium virginianum) — від папарацей сямейства вужоўнікавых.
Шматгадовая раўнаспоравая папарацепадобная расліна з дыферэнцыраванай на стэрыльны і спараносны ўчасткі ліставой пласцінкай. Вышыня 20-45 см (часам да 80 см). Вегетатыўная частка травяністая, сядзячая, тройчы-, чатырохперыстая з вострымі і зубчастымі сегментамі апошняга парадку. Спараносная частка на доўгай ножцы, двойчы- або тройчыперыстаразгалінаваная.
Барэальны лугава-лясны від. Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, паўночныя, паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Карпаты і горныя раён Заходняй Сібіры. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўднёвай мяжы спарадычнага пашырэння. Месцы росту: яловыя, шыракаліста-яловыя і шыракалістыя лясы, узлескі, хмызнякі, ускраіны балот з добра развітым травяным покрывам.
Размнажэнне споравае. Спараносіць у чэрвені-жніўні.
Уключаны ў 2-е выданне Чырвонай кнігі Беларусі (1993). Ахоўваецца ў Літве, Латвіі і Польшчы (верагодна, зніклы від).
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5