Граздоўнік ланцэтападобны[1] (Botrychium lanceolatum) — травяністая расліна сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae).
Этымалогія: лац.: lanceolatum — «дзідападобны»[2].
Карэнішча штогод выпускае адну ваю (руск.) (бел. 5-20 см вышынёй. Агульнае сцябло зялёнае, даўжынёй 4-15 см. Ліставая пласціна ад бліскуча- або жаўтлява-зялёнага да цёмна-зялёнага колеру, 1-2-перыстыя, 6×7 см. Спараносы, што растуць пры вяршыні агульнага сцябла, вузка трохкутныя, 1-6 см, 1-3-пёрыстыя. Спелыя спарангіі іржава-карычневага колеру. 2n=90.
Краіны арэалу: Аўстрыя; Ліхтэнштэйн; Беларусь; Эстонія; Фінляндыя; Швейцарыя; Ісландыя; Італія; Латвія; Нарвегія; Расія; Швецыя; ЗША; Канада; Грэнландыя; Кітай — Цзілінь, Унутраная Манголія; Японія. Насяляе лугі, пашы, пясчаныя пляжы і марскія скалы. У паўднёвай частцы арэалу насяляе скалістыя месцы высока над узроўнем мора.
Зноскі