Гран-пры Мінска

назва Гран-пры Мінска
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення май
Рэгіён Беларусь Беларусь, Мінск
Дысцыпліна шаша
Спаборніцтва UCI Europe Tour
Тып аднадзённая
Гісторыя
Першая гонка 2015
Нумар гонкі 5
Рэкорд перамог Беларусь Сяргей Папок

Гран-пры Мінска (англ.: Grand Prix Minsk) — шашэйная аднадзённая велагонка, якая з 2015 года праводзіцца ў Мінску, сталіцы Беларусі.

Маршрут гонкі ўяўляе сабой круг, пракладзены па праспекце Пераможцаў, які пераадольваецца 10 разоў. Старт і фініш зенаходзяцца каля Палаца спорту. У першыя два гады разварот быў каля Мінск-Арэны, даўжыня круга складала 12 км, а агульная працягласць дыстанцыі — 120 км. З 2017 года разварот быў перамешчаны ў бок МКАДа, павялічыўшы такім чынам круг да 14,5-14,9 км, а агульную працягласць да 145-149 км.

На кожным цотным крузе размешчаны прамежкавыя спрынтарскія прэміі, на якіх разыгрываецца намінацыя самага актыўнага гоншчыка. Таксама прадугледжана намінацыя лепшага маладога гоншчыка.[1][2]

Гонка ўваходзіць у каляндар Еўрапейскага тура UCI пад катэгорыяй 1.2 і праходзіць напярэдадні Кубка Мінска або на наступны дзень пасля яго.

ГодПераможцаДругіТрэці
2015 BLR Сяргей Папок RUS Раман Юр'евіч Майкін UKR Vasyl Malynivskyi
2016 BLR Сяргей Папок LAT Андрыс Смірнаўс BLR Яўген Эдуардавіч Гутаровіч
2017 BLR Яўген Каралёк EST Норман Вахтра LAT Эмілс Ліепіньш
2018 BLR Мікалай Шумаў POL Марак Руткевіч BLR Яўген Ігаравіч Ахраменка
2019 EST Норман Вахтра EST Martin Laas GRE Georgios Boúglas
2020 cancelled
2021 cancelled

Зноскі

  1. Мінск рыхтуецца ўпершыню прыняць міжнародныя велагонкі(недаступная спасылка). pda.by.tribuna.com (23 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.
  2. Міжнародныя шашэйныя велагонкі «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска» пройдуць 18 і 19 жніўня(недаступная спасылка). minsknews.by (31 Ліп 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019. Праверана 24 чэрвеня 2019.