Гробінскі край | |
---|---|
лат.: Grobiņas novads | |
Цэнтр: | Гробіня |
Плошча: | 490,2 км² |
Насельніцтва (2011): | 9345 |
Шчыльнасць: | 19,06 чал./км² |
Тэрытарыяльныя адзінкі: |
1 горад і
4 воласці |
Сайт | www.grobina.lv |
Гробінскі край (лат.: Grobiņas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі ў вобласці Курзэмэ. Край складаецца з чатырох воласцяў і горада Гробіня, які з'яўляецца цэнтрам края.
Мяжуе з Руцаўскім, Ніцскім, Павіласцкім, Дурбскім, Прыекульскім краямі і горадам Ліепая.
Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 10 220 чалавека[1]. Плошча края складае 490,2 км²[2].
Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы з часткі Ліепайскага раёна.
Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[3]:
Нацыянальнасць | Колькасць, чал. (2011) |
% |
---|---|---|
Латышы | 8261 | 88,40 % |
Рускія | 476 | 5,09 % |
Беларусы | 90 | 0,96 % |
Украінцы | 100 | 1,07 % |
Палякі | 50 | 0,54 % |
Літоўцы | 297 | 3,18 % |
Іншыя | 71 | 0,76 % |
усяго | 9345 | 100,00 % |