Груша звычайная | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Pyrus communis L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Гру́ша звыча́йная[1], Груша дзікая[2] (Pýrus commúnis) — адзін з відаў роду Груша, распаўсюджаны на тэрыторыі ад Усходняй Еўропы да Заходняй Азіі.
Іменна на аснове гэтага віду выведзена большасць культывараў грушы, якія вырошчваюцца ў рэгіёнах з умераным кліматам на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі (у Заходняй Азіі больш выкарыстоўваюцца два іншых віды грушы — Pyrus pyrifolia і Pyrus × bretschneideri.
Груша звычайная, груша, дулі, ігруша[3][4][5], касцянка, дуля[6].
Дрэва вышынёй да 20-25 м[7], часам буйны куст. Дыяметр ствала да 80 см[7]. У маладым узросце кронапірамідальная, галінастая ці круглявая[7], парасткі калючыя.
Лісце рознай формы, даўгавата-круглявае, коратка завостранае, скурыстае, на доўгіх хвосціках, пры засыханні чорнае, 5-7 см даўжынёй[7]. Маладое лісце пакрыта лямцавым апушэннем[7]. Зверху лісце глянцавае, зеленаватае, знізу матавае, па краі пільчатае[7]. Восенню лісце аранжава-чырвонае[7].
Кветкі сабраны па 6-12 у шчыткападобныя суквецці, утвараюцца да распускання лісця[7] з пладовых пупышак, якія сфарміраваліся ў папярэднім годзе. Калякветнік двайны, пяцічленны. Вяночак да 3,5 см у дыяметры, снежна-белага, часам ружаватага колеру[7]. Тычынак шмат, яны маюць фіялетава-ружаватую афарбоўку. Нектараносная тканка размешчана на адкрытым кветаложы. Як у дзікарослых, так і ў культурных формаў цвіценне багатае, пачынаецца са з’яўленнем лісця, у маі, некалькі раней, чым у яблыні. Дрэвы ў насаджэннях квітнеюць 14-16 дзён, асобныя кветкі да 5 дзён[8].
Плады грушападобныя ці круглявыя, спеюць у жніўні — кастрычніку[7]. Дрэва плоданасіць з 8-10-гадовага ўзроста[7].
У дзікім стане яна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі, Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёва-Заходняй Еўропы[9].
Расце груша ў лісцяных, радзей у хвойных лясах адзінкавымі ці невялікімі суцэльнымі масівамі.
Плады ўтрымліваюць цукар (6-10 %), арганічныя кіслоты (галоўным чынам яблычную), азоцістыя, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, фітанцыды і вітаміны (A і B1 — сляды, C — 10 мг%)[7].
Груша звычайная
|
Харчовая, драўняная, меданосная, лекавая, фітанцыдная, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная і фітамеліярацыйная расліна.
Грушавы пірог
|
Плады падоўжаныя, сакавітыя, частка з каменістымі ўключэннямі ў пладовай мякаці[7]. Іх ужываюць у ежу свежымі, сухімі. Грушы, якія вылежалі некаторы час, смачнейшыя.
Плады ўжываюцца ў безалкагольнай, лікёра-гарэлачнай і іншых галінах харчовай прамысловасці, для вытворчасці сокаў, сіропаў, экстрактаў, вінаў, начынняў, квасу. Плады з’яўляюцца сыравінай для падрыхтоўкі воцату, грушавай гарчыцы. Сухія плады служаць сурагатам гарбаты і кавы.
Свежыя грушы, якія прымаюцца ў невялікай колькасці, рэгулююць страваванне і выдатна засвойваюцца арганізмам чалавека[7].
Сушаныя плады здаўна выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Адвар сушоных груш здавальняе смагу пры ліхаманкавых захворваннях, валодае абязбольвальным, антысептычным і мачагонным дзеяннем, замацоўваюць кішэчнік пры паносах[7]. Вараныя і печаныя грушы выкарыстоўваюць пры моцным кашлі, удушшы і сухотах.
Грушы маюць вялікае значэнне ў дыетычным харчаванні, асабліва хворых на дыябет.
Кветкі грушы даюць пчолам вельмі каштоўны вясновы ўзятак нектара і пылка, аднак па меданоснасці груша саступае вішні, сліве і яблыні. Медадайнасць грушы — каля 20 кг мёду з 1 гектара насаджэнняў. Нектар, які збіраецца пчоламі з грушы, утрымлівае мала цукру[10]. Па іншых дадзеных кветкі вылучаюць за дзень да 1 мг цукру ў нектары і ўтвараюць шмат пылка, а медапрадуктыўнасць насаджэнняў складае 10—25 кг/га[8].
Сэмюэл Палмер . «Грушавае дрэва ў агароджаным садзе »
|
Восеньская афарбоўка лісця грушы
|
У садова-паркавай культуры грушу ўжываюць для групавых і адзіночных пасадак, стварэння алей, у маладым узросце — для высокіх жывых платоў. Гэта газастойкая расліна. Груша звычайная з’яўляецца родапачынальнікам культурных сартоў груш.
Шануецца ў полеахоўных і прыяравых пасадках як засуха- і ветраўстойлівая парода. Яе садзяць ля дарог, у штучных лясных насаджэннях, пасадках уздоўж чыгунак.
Насенне грушы выкарыстоўваюць як пасяўны матэрыял у пладовых гадавальніках для стварэння прышчэпы для культурных сартоў груш.
Драўніна грушы
|
Насенне грушы ўтрымлівае да 35 % тлустага алею, а таксама бялковыя рэчывы. У кары маладых дрэў змяшчаецца 4-7 % танідаў. У кары, лісці і ў соку пладоў грушы ўтрымліваюцца фарбавальнікі, з дапамогай якіх тканіны фарбуюць у карычневы, жоўты, далікатна-ружовы і фіялетавы колеры. Камбіяльны пласт выкарыстоўваюць для афарбоўкі дываноў.
Драўніна грушы трывалая, шчыльная, выдатна паліруецца і фарбуецца, пры афарбоўцы чорным лакам падобная на чорнае дрэва. Выкарыстоўваюць для вырабу такарных і сталярных вырабаў, мэблі, музычных інструментаў, чарцёжных прыбораў.
Груша досыць высокаўраджайная парода, з аднаго дрэва сярэдняга ўзросту ў спрыяльныя гады можна сабраць да тоны пладоў. Часцей за ўсё плады збіраюць пасля частковага або поўнага абсыпання, пасля лёгкага ўстрэсвання дрэва[7]. За адзін працоўны дзень адзін работнік можа сабраць 120—200 кг пладоў. Плады сартуюць на калібровачных машынах, пасля чаго адпраўляюць на пункты перапрацоўкі. Свежыя плады захоўваюць на працягу двух-трох месяцаў у прахалодных памяшканнях. Сушаць іх у сушылках, спачатку пры тэмпературы 82-84°, пазней — 70°, захоўваюць у папяровых або тканых мяшках вагой 20-40 кг.
- Не будзем секчы грушы, |
Мікола Аляхновіч. «Груша»[11] |
Розныя беларускія паэты карысталіся вобразам грушы, як старой, пажылай жанчыны, у тым ліку Мікола Аляхновіч[11], Ірына Касянкова[12], Янка Купала[13].
Хуан Цзюйцай . «Папугай і насякомае сярод кветак»
|
Антон Зедэр . «Лімоннае, інжырнае, грушавае і міндальнае дрэвы», 1890
|
Высокая дэкаратыўнасць грушы і, асабліва, яе цвіцення, зрабіла гэта дрэва цікавым для такіх мастакоў, як Хуан Цзюйцай , Цянь Сюань, Сэмюэл Палмер , Антон Зедэр , Густаў Клімт і іншыя.