Груша лясная | ||||||||||||||||
Дарослае дрэва | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Груша лясная[3] (Pyrus pyraster) — від роду Груша (Pyrus), часам разглядаецца як падвід грушы звычайнай (Pyrus communis).
Батанічная ілюстрацыя
|
Кветкі
|
Плады
|
Дрэвы дасягаюць вышыні ад 8 да 20 метраў[3], сустракаюцца таксама кусты вышынёй ад 2 да 4 метраў. Груша лясная мае шэрую, з невялікімі лускавінкамі кару. Квітнее з красавіка па май. У адрозненне ад культурных формаў па іншаму выглядаюць галіны з шыпамі[3]. Расліны могуць дасягаць ўзросту 100—150 гадоў.
Лісце круглявае ці авальнае, ля аснавання няяснаклінападобныя ці круглявае. Зверху яно бліскучае, зялёнае, знізу больш светлаафарбаванае[3].
Кветкі буйныя, белыя, 2-3 см у дыяметры, на кветканожках, сабраны ў парасонабадобныя суквецці[3].
Плады груша- ці шарападобныя[3]. Смак даўкі і кіслы, годныя ў ежу толькі пасля доўгай лёжкі[3].
Ад лясной грушы былі выведзеныя сотні культурных сартоў з больш мяккімі і смачнымі пладамі. Дрэва распаўсюджана ў багатых пажыўнымі рэчывамі і цёплых пойменных лясах Цэнтральнай Еўропы, а таксама ў лесастэпавай зоне Усходняй Еўропы. Культурная форма сустракаецца паўсюдна.
Распаўсюджана ў сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі, у Крыму, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[3]. У Беларусі сустракаецца па поўдню, у цэнтры яе можна ўбачыць радзей. На поўначы краіны грушу можна ўбачыць вельмі рэдка і расце яна большай часткай на адкрытых месцах[3].
Драўніна лясной грушы цяжкая, малаэластычная, але трывалая і прыдатная да паліроўкі. Можа выкарыстоўвацца пры сталярнай, такарнай і разьбяной працы. У мінулым ужывалася як імітатар эбенавага дрэва.
У міфалогіі лясную грушу ўспрымаюць як месца «гнездавання» цмокаў, ведзьмаў і дэманаў.