Груша ўсурыйская (Pȳrus ussuriēnsis) — расліна роду Груша (Pyrus). Груша ўсурыйская была апісана ў 1857 годзе расійскім батанікам Карлам Іванавічам Максімовічам[1].
Вышыня ствала дрэва 10-15 м, кара цёмна-шэрая, часам амаль чорная. Крона густая і шырокая.
Верхні бок лісця глянцавіты, цёмна-зялёны, ніжні матавы і светлы, восенню лісце становіцца барвова-чырвоным.
Кветкі белыя, буйныя, дыяметрам 3-4 см, з моцным пахам[2].
Плады круглыя, падоўжаныя, пладаножкі кароткія, даўжыня 1,5-6,7 см Плады спеюць у канцы жніўня — пачатку верасня[3][1].
Карані ўсурыйскай грушы распаўсюджваюцца, як правіла, у паверхневых слаях глебы, у глыбіню пранікаюць на 0,7-1,1 метра. Дзейныя вільгацеўсмоктвальныя карані размяшчаюцца на глыбіні 10-50 см, а па распаўсюджанні ў гарызантальным кірунку супадаюць з памерамі кроны або выходзяць за яе межы не больш, чым на 1 метр (Казьмін, 1985).
Казьмин Г.Т. Производственно-биологическое изучение подвоев яблони, груши, сливы и абрикоса на Дальнем Востоке / Г.Т. Казьмин // Селекция плодово-ягодных культур в Приамурье. – Новосибирск, 1985. – С. 3-17.