Грыгорый IX | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gregorius PP. IX | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганорый III | ||||||
Пераемнік | Цэлесцін IV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Niccolò de Romanis[d] | ||||||
Пераемнік | Pelagio Galvani[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ottaviano di Paoli[d] | ||||||
Пераемнік | Аляксандр IV | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
XII стагоддзе ці 1170[1] |
||||||
Смерць |
22 жніўня 1241[2][3] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Tristeno Conti di Segni[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грыгорый IX (лац.: Gregorius PP. IX), свецкае імя: Угаліна дэі Конці, граф Сеньі (італ.: Ugolino dei Conti di Segni; ~1145 — 22 жніўня 1241), Папа Рымскі (19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241).
Як пераемнік Ганорыя III 1216 — 1227, працягваў за Грыгорыем VII (1073-85) і Інакенціем III умацоўваць Святы Прастол.
Ухваліў Паўночныя крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна з мэтаю хрышчэння прыбалтыйскіх паганцаў (у той час — емі), што прывяло да сутыкненняў Тэўтонскага ордэна з Пскоўскай і Наўгародскай рэспублікамі[6]. У буле ад 24.11.1232 г. Грыгорый IX прасіў Лівонскае брацтва мяча накіраваць войскі на абарону паўпаганскай Фінляндыі, якую хрысцілі шведскія біскупы, ад каланізацыі наўгародцаў[7].
У 1231 г. забараніў міранам чытаць Біблію, каб спыніць тагачаснае масавае з’яўленне і распаўсюджанне ерэтычных вучэнняў, якія абапіраліся на Біблію і выступалі супраць каталіцкай царквы. У 1232 г. перадаў інквізіцыю ў рукі дамініканцаў. Веў барацьбу з Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам за ўзмацненне папскай улады Італіі. Кананізаваў Францыска Асізскага, якога ведаў асабіста і іншых папулярных сярод католікаў святых.