«Грэмі» | |
---|---|
«Grammy» | |
Арыгінальная назва | «Grammy» |
Заснаванне | 1959 |
Сайт | http://www.grammy.com/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Грэмі» (англ.: Grammy) — музычная прэмія Амерыканскай акадэміі гуказапісу, была заснавана Асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній ЗША 14 сакавіка 1958 года[1]. З’яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод у сучаснай музычнай індустрыі, якую можна параўнаць з прэміяй «Оскар» у кінематографе.
«Грэмі» прысуджаецца штогод у 108 катэгорыях па 30 музычных жанрах у выніку галасавання ўпаўнаважанымі членамі «Recording Academy» («Акадэміі гуказапісу»).