Грэнландская | |
---|---|
Саманазва | Kalaallisut |
Краіны | Грэнландыя, Данія |
Афіцыйны статус | Грэнландыя |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Моўны савет Грэнландыі |
Агульная колькасць носьбітаў | 56 000 |
Статус | уразлівая[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Паўночнай Амерыкі |
Пісьменнасць | Greenlandic alphabet[d], Kleinschmidt orthography[d] і Scandinavian Braille[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | эсм 843 |
ISO 639-1 | kl |
ISO 639-2 | kal |
ISO 639-3 | kal |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 687 |
Ethnologue | kal |
Linguasphere | 60-ABB-g |
ELCat | 8689 |
IETF | kl |
Glottolog | gree1280 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Грэнладская мова (Kalaallisut) — мова інуіцкай групы эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і, на якой размаўляюць грэнландцы. Афіцыйная мова Грэнландыі — аўтаномнага ўтварэння на востраве Грэнландыя, якое ўваходзіць у склад Даніі. Колькасць носьбітаў — прыкладна 57 тыс. чал.[2] Лінгвістычна блізкая інуіцкім мовам Канады, такім як інуктытут. Распаўсюджаная на ўсходнім, паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім узбярэжжы Грэнландыі.
Мае некалькі дыялектаў, з якіх літаратурным лічыцца заходні, ён з’яўлецца афіцыйнай мовай Грэнландыі з чэрвеня 2009. Іншыя дыялекты — усходні і палярны.
Да 1 чэрвеня 2009 года грэнландская была адной з афіцыйных моў Грэнландыі побач з дацкай. З 1 чэрвеня гэтага ж года грэнландская стала адзінай афіцыйнай мовай аўтаномнага рэгіёна, аднак большасць прадметаў у адзіным мясцовым універсітэце выкладаецца на дацкай мове.
Грэнландская з’яўляецца полісінтэтычнай мовай, у якой карані і суфіксы могуць дадавацца да слова ў вельмі вялікай колькасці, робячы словы вельмі працяглымі. Стратэгія кадзіравання дзеяслоўных актантаў у мове эргатыўная — суб’ект непераходнага дзеяслова маркіруецца гэтак жа, як і аб’ект пераходнага дзеяслова, пры гэтым адрозніваецца ад агенсу (аб’екту) пераходнага дзеяслова.
Назоўнікі змяняюцца паводле васьмі склонаў і маюць прыналежную форму. Дзеяслоў змяняецца паводле васьмі ладаў, узгадняецца з дапаўненнем і дзейнікам у асобе і ліку. Назоўнікі і дзеясловы маюць складаную сістэму слоўтварэння. Асноўны парадак слоў у пераходным сказе — SOV (дзейнік-дапаўненне-выказнік). Падпарадкавальныя сувязі ўтвараюцца пры дапамозе асаблівых падпарадкавальных ладоў. Т.зв. «чацвёртая асоба» дазваляе маркіраваць дзейнікі галоўнага і дадатковага сказу. У грэнландскай мове адсутнічае сістэма граматычнага часу — часавыя зносіны звычайна вызначаюцца з кантэксту шляхам часавых часцін, такіх як «учора», «цяпер» і г.д., альбо з дапамогай суфіксаў або афіксаў з відавымі значэннямі і здзяйсняльнасцю розных дзеяслоў. На думку некаторых лінгвістаў, аднак, грэнландскі будучы час маркіруецца ў абавязковым парадку. Іншы прадмет дыскусій — наяўнасць у грэнландскай мове інкарпарацыі: дэрывацыйнага працэсу стварэння складаных прэдыкатаў з іменнымі каранямі.
Пры сутыкненні з новымі з’явамі, тэхналогіямі, прадметамі і г.д. носьбіты грэнландскай мовы звычайна ўтвараюць новыя словы са спрадвечных каранёў, хоць у сучаснай грэнландскай існуе вялікая доля запазычанняў дацкага і англійскага паходжання.
Для запісу грэнландскае мовы з пачатку каланізацыі ў XVII ст. выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт. Першая арфаграфія была створана пратэстанцкім місіянерам Самуілам Кляйншмітам у 1851 годзе, аднак праз стагоддзе яна стала сур’ёзна адрознівацца ад гутарковай мовы. У 1973 годзе адбылася фундаментальная арфаграфічная рэформа, якая спрасціла навучанне мове, што ў сваю чаргу прывяло да рэзкага павышэння долі пісьменных сярод насельніцтва і падняцця яе да аднае з найвышэйшых у свеце[3]. 100 % грэнландцаў на цяперашні час пісьменныя[4].
Грэнландская мова была прынесена на тэрыторыю Грэнландыі ў XIII ст. людзьмі культуры Туле — непасрэднымі продкамі сучасных эскімосаў. Да гэтага ў Грэнландыі існавалі культуры Дорсэт і Сакак, аднак іх мовы невядомыя.
Першыя апісанні грэнландскай мовы прыпадаюць на XVII ст., а пасля прыбыцця на востраў дацкіх місіянераў пачалося складанне слоўнікаў і апісанне граматыкі. Місіянерам Паўлем Эгедэ ў 1750 годзе быў створаны першы слоўнік мовы, а ў 1760 годзе — складзена і першая граматыка[5].
Ад пачатку дацкай каланізацыі і да атрымання аўтаноміі ў 1979 годзе грэнландская зазнавала ўплыў з боку дацкае мовы. У 1950-х гадах дацкая моўная палітыка была накіравана на поўную замену грэнландскай мовы дацкаю. Адукацыя, пачынаючы з сярэдняе школы, і афіцыйнае справаводства ажыццяўляліся на дацкай мове[3].
Пасля арфаграфічнае рэформы пазіцыі грэнландскай мовы ўзмацніліся дзякуючы палітыцы т.зв. «грэнландызацыі» грамадства, якая пачалася з узнікненнем аўтаноміі ў 1979 годзе. Ад гэтага моманту палітыка была накіравана не на звужэнне галін дзейнасці мовы, а на яе прасоўванне ў афіцыйнай сферы і адукацыі. З прычыны таго, што грэнландская стала адзінай мовай пачатковай адукацыі, нават у дацкамоўных сем’ях дзеці растуць білінгвамі[6].
Да чэрвеня 2009 года грэнландская і дацкая былі афіцыйнымі мовамі аўтаномнай Грэнландыі, пасля афіцыйны статус застаўся толькі ў грэнландскай[7], што стварыла своеасаблівы прэцэдэнт: індзейская мова Паўночнай Амерыкі з’яўляецца афіцыйнай у аўтаномнай тэрыторыі, але пры гэтым лічыцца ўразлівай, знаходзячыся ў Чырвонай кнізе моў ЮНЕСКА. З тых часоў, калі заходнегрэнландскі дыялект стаў выкарыстоўвацца ў якасці стандарту і стаў дзякуючы гэтаму дамінантным, ЮНЕСКА пачало лічыць уразлівымі іншыя дыялекты; для захавання ўсходнегрэнландскага дыялекту абмяркоўваецца прыняцце шэрага захадаў.
Грэнландская мова належыць да эскімоска-алеуцкіх моў і блізкароднасная інуіцкім мовам Канады і Аляскі.
Брытанскі лінгвіст-паўночназнавец Майкл Фортэск’ю ў сваёй працы Language Relations Across Bering Strait (1998) прапаноўвае сувязь між уральскімі, юкагірскімі, чукоцка-камчацкімі і эскімоска-алеуцкімі мовамі. Гэтая гіпотэза прапаноўвае т.зв. урала-сібірскую макрасям’ю.
Мова падзяляецца на тры дыялекты — калаалісут (заходні), паўночны (інуктун) і ўсходні (тунумііт).
Асноўным дыялектам грэнландскай мовы з’яўляецца калаалісут, які гістарычна стаў асноваю літаратурнай мовы. Колькасць носьбітаў гэтага дыялекту ацэньваецца прыкладна ў 44 тыс. чал.[8], якія жывуць пераважна на поўдні і захадзе Грэнландыі, у тым ліку і ў адміністрацыйным цэнтры аўтаноміі горадзе Нуўк. Дыялект таксама вядомы пад назваю заходнегрэнландскі дыялект.
На ўсходзе Грэнландыі распаўсюджаны дыялект тунумііт (таксама вядомы як усходнегрэнландскі дыялект). Паводле сваіх структурных характарыстык дыялект вельмі адрозніваецца ад іншых дыялектаў грэнландскай мовы, што дае падставы для вылучэння некаторымі даследчыкамі гэтай гаворкі ў якасці асобнай мовы[9].
На поўначы вострава распаўсюджаны дыялект інуктун (у лінгвістычных працах таксама вядомы як палярны, паўночны, туле, аванерсуарміўтут). Носьбіты гэтага дыялекту складаюць этнічную групу інугуіт і жывуць пераважна на поўначы і паўночным захадзе Грэнландыі (у прыватнасці, у паселішчы Канаак і навакольных мясцінах)[10]. Колькасць носьбітаў налічвае каля 800 чал.[8] Інуктун упершыню быў апісаны дацкімі даследчыкамі Кнудам Расмусэнам і Петэрам Фройхенам, якія вандравалі па паўночнай Грэнландыі ў пачатку XX ст. і заснавалі гандлёвы пункт на поўначы вострава. Інуктун не мае ўласнай арфаграфіі і не выкладаецца ў школах, аднак большасць жыхароў Канаака і іншых навакольных вёсак выкарыстоўвае дыялект у сваіх паўсядзённых зносінах. Лінгвістычна дыялект інуктун займае прамежкавае становішча між калаалісутам і інуктытутам — мовай эскімосаў геаграфічна блізкай Канады. Носьбіты інуктуна ўзніклі ў Грэнландыі, як мяркуецца, толькі у канцы XVIII ст., перасяліўшыся з Канады[11]. Сярод асноўных дыялекталагічных рыс, што адрозніваюць дыялект ад калаалісута — узнікненне гука /ç/[заўв 1] на месцы стандартнага /s/, шырэйшае з’яўленне сцячэнняў зычных і асаблівае ўжыванне некаторых асобных зычных (напрыклад, зычныя /s/, /ts/, /ɣ/, /ʁ/, /ɴ/ могуць паўставаць толькі ў сцячэннях зычных), а таксама некаторыя адрозненні ў граматыцы і лексіцы.
Агульная колькасць носьбітаў мовы складае каля 57 тыс. чал.[2], з іх каля 50 тыс. чал. пражываюць у Грэнландыі[2], астатнія — у Даніі за межамі Грэнландыі. Астатняе насельніцтва Грэнландыі, у прыватнасці датчане і іншыя еўрапейцы, размаўляюць на мове як на другой. Для 80-85 % грэнландская мова з’яўляецца асноўнай, для многіх — адзінай мовай зносін. Усяго 12 % ад насельніцтва Грэнландыі, што складае каля 6,5 тыс. чал., размаўляе толькі па-дацку.
Найбольш распаўсюджаны дыялект — калаалісут, які лёг у аснову грэнландскай мовы як афіцыйнай. Паўночны дыялект, туле, аванерсуарміютут або інуктун, распаўсюджаны ў наваколлях горада Каанаак, вельмі блізкі да канадскай мовы інуктун. Усходні дыялект, або тунумііт, распаўсюджаны ў наваколлі вострава Амасалік і горада Ітакартоормііт, з’яўляецца найбольш кансерватыўным: у прыватнасці, у ім адбылася мацнейшая асіміляцыя сцячэнняў зычных, чым у заходнім[12].
Калааалісут падзяляецца на чатыры гаворкі. Першая распаўсюджана паблізу горада Упернавік і мае некаторыя агульныя рысы з усходнім, верагодна, дзякуючы мігрантам з адпаведных рэгіёнаў. Другая гаворка засяроджана ў рэгіёне Уўманак — Кекертасуўл. Стандартызаваная літаратурная мова заснавана на трэцяй, цэнтральнай гаворцы, на якой размаўляюць у Сісіміўце, каля Нуўка і да Маніітсака на поўдзень. Паўднёвая гаворка распаўсюджана каля Нарсака і Какартака[5].
У табліцы вышэй прыведзеныя адрозненні ў гучанні слова «людзі» на трох розных дыялектах. З яе бачна, што найбольш кансерватыўным з’яўляецца інуктун: там засталося спалучэнне gh, якое знікла ў калаалісуце, а ў тунуміісуце структура яшчэ мацней спрошчаная выпадзеннем /n/.
Літаратурная мова вылучаецца высокай ступенню стандартызацыі. 100 % носьбітаў грэнландскай мовы пісьменныя. На мове вядуцца тэле- і радыёперадачы, выходзіць арыгінальная і перакладная літаратура — прафесійная, публіцыстычная, мастацкая; перыядычныя выданні. Навучанне на мове ажыццяўляецца ў пачатковай, сярэдняй і часткова ў вышэйшай школе.
У адрозненне ад большасці эскімоска-алеуцкіх моў, пісьменнасць грэнландскай мовы заснавана не складовай азбуцы, а на лацінскім алфавіце.
Запісаных тэкстаў дакаланіяльнага перыяду Грэнландыі не захавалася. Першая пісьмовая норма грэнландскай мовы была прапанавана дацкім місіянерам Паўлем Эгедэ і зафіксавана ў выдадзеным ім у 1750 годзе лемантары, затым распрацоўвалася дацкім лінгвістам і заолагам Ота Фабрыцыюсам. Пісьмовасць была заснавана на прынцыпах арфаграфіі букмола, у той час як фаналагічныя асаблівасці грэнландскай часта ігнараваліся.
Гэтую сітуацыю выправіў місіянер Самуіл Петэр Кляйншміт, і з 1851 па 1973 гады для запісу грэнландскай мовы выкарыстоўвалася яго арфаграфічная норма. Ад звычайнага лацінскага алфавіта гэты правапіс адрозніваўся наяўнасцю літары Kʻ ĸ (кра), якая пасля рэформы 1973 года была заменена на Qq[13]. У гэтай арфаграфіі шырока ўжываліся дыякрытычныя знакі: так, дыякрытычны знак ˆ (цыркумфлекс) выкарыстоўваўся для пазначэння даўжыні галоснага (напр., ât/ît/ût замест сучаснага aat, iit, uut), знак ´ (акут) над літарай для галоснага пазначаў гемінацыю (падвоенае вымаўленне) наступнага зычнага (напр., літары á, í, ú пазначалі сучасныя a[kk], i[kk], u[kk], дзе k — умоўнае пазначэнне зычнага для зручнасці разумення); ˜ (тыльда) або ` (гравіс), у залежнасці ад аўтараў, пазначалі і падаўжэнне галоснага, і падаўжэнне наступнага зычнага разам (напр., ãt, ĩt, ũt/àt, ìt, ùt замест сучаснага aatt, iitt, uutt). Літары ê, ô, што выкарыстоўваліся толькі перад r і q, цяпер запісваюцца як er/eq і or/oq.
Арфаграфія паводле Кляйншміта арыентавана на марфемны прынцып: слоўтваральны афікс пісаўся аднолькава ў любых кантэкстах, хоць яго вымаўленне магло змяняцца.
Рэформа 1973 года змяніла гэты прынцып на фанетычны: пісьмовая форма выражэння суфіксу стала звязанай з вымаўленнем, нягледзячы на вымаўленне ў розных кантэкстах. Дзякуючы рэгулярнасці адпаведнасцей паміж старой і новай арфаграфіямі магчыма стварэнне анлайн-канвертараў, якія дазваляюць перакладаць тэкст са старога правапісу на новы[14], тады як канвертацыя з новага правапісу ў стары патрабуе пільнага аналізу, бо адрозненні ў арфаграфіі абумоўленыя фанетычнымі зменамі.
Грэнландскі алфавіт змяшчае 19 літар:
У запазычанай лексыцы могуць выкарыстоўвацца літары Bb, Cc, Dd, Ww, Xx, Yy, Zz, Ææ, Øø, Åå[15][16].
Грэнландская мова, як і ўсе эскімоскія, адносіцца да аглютынацыйных сінтэтычных, суфіксальных моў. слоўтварэнне і словазмяненне збольшага маюць аглютынацыйны характар: стандартныя суфіксы далучаюцца без змен (альбо са стандартнымі зменамі) да асноў. Асноўныя адрозненні грэнландскай мовы ад моў юпіцкае групы эскімоскіх моў у галіне фаналогіі:
Грэнландская мова мае сістэму галосных, тыповую для моў эскімоска-алеуцкае сям’і: тры галосныя гукі, /i/, /u/ і /a/, якія зазнаюць пазіцыйныя змены як пад уплывам наступных, так і пад уплывам папярэдніх зычных. Ламіна-альвеалярныя зычныя падштурхоўваюць больш закрытыя алафоны, увулярныя — больш адкрытыя. Існуе тэндэнцыя вымаўляць кароткія закрытыя галосныя між глухімі зычнымі ў адкрытых складах, асабліва /ti/: напрыклад, tikittuq [tịkittɔq]. Перад увулярнымі зычнымі ([q], [ʁ]) гук /i/ рэалізуецца як [e] або [ɛ], а /u/ — як [o] або [ɔ]. У сучаснай арфаграфіі гэта адлюстроўваецца запісам /i/ і /u/ як e і o перад q і r.
Падвойныя галосныя вымаўляюцца як двухморныя, з прычыны чаго даўжыня не лічыцца дыстрыбутыўнай прыкметай, а падвойныя галосныя інтэрпрэтуюцца як паслядоўнасць гукаў, а не як адзін доўгі[18][19].
У мове існуе толькі адзін дыфтонг, /ai/, які сустракаецца толькі ў канцы слоў[20].
У грэнландскай ёсць пяць месцаў артыкуляцыі, не існуе супрацьпастаўлення паводле звонкасці-глухасці. Існуе супрацьпастаўленне фрыкатываў змычным. Альвеалярны змычны [t] рэалізоўваецца як [t͡s] перад /i/. Запазычанні з дацкай могуць мець на пісьме літары b, d, g, але вымаўляюцца глуха: /p t k/ (напр., Guuti (ад дацк. Gud — «Бог») вымаўляецца як [kuːtˢi])[5]. Аглушэнне звонкіх змычных, зрэшты, назіраецца і ў сучаснай дацкай мове.
Існаваўшы раней палатальны сібілянт [ʃ] зліўся з [s] амаль ва ўсіх дыялектах[21]. Губна-зубны фрыкатыў [f] сустракаецца толькі ў запазычаннях.
Ніжэй прыведзены пералік зычных у грэнландскай мове (усходні дыялект):
Лабіяльныя | Альвеалярныя | Палатальныя | Велярныя | Увулярныя | |
---|---|---|---|---|---|
Змычныя | /p/ — <p> | /t/ — <t> | /k/ — <k> | /q/ — <q> | |
Фрыкатыўныя | /v/ — <v>[заўв 2] | /s/ — <s> | (/ʃ/)[заўв 3] | /ɣ/ — <g> | /ʁ/ — <r> |
Насавыя | /m/ — <m> | /n/ — <n> | /ŋ/ — <ng> | /ɴ/ — <rn> | |
Плаўныя | /l/ — <l> ~ [ɬ] — <ll> | ||||
Паўгалосныя | /j/ — <j> |
Сілавы націск у грэнландскай мове не мае сэнсаадрознівальнага значэння; прасодыя вызначаецца параметрамі тону і даўжыні[19]. Інтанацыя вызначаецца вагою склада. Цяжкімі складамі лічацца склады з доўгімі галоснымі і склады, што знаходзяцца перад сцячэннем зычных — яны вымаўляюцца як націскныя. Апошні склад мае націск у словах, дзе менш за чатыры склады і няма доўгіх галосных і сцячэнняў зычных. Трэці з канца склад мае націск у словах з колькасцю зычных больш за чатыры і без цяжкіх складоў. У словах з вялікай колькасцю цяжкіх складоў склады з доўгімі галоснымі маюць перавагу, а значыць, лічацца цяжэйшымі за склады перад сцячэннямі зычных (некалькі зычных гукаў запар)[22].
Падвоеныя зычныя вымаўляюцца доўга, амаль у два разы даўжэй за адзінарныя[23].
Інтанацыя ў абвесных сказах звычайна ідзе ўверх на трэцім з канца складзе, затым падае і ўздымаецца на апошнім. У пытальных сказах інтанацыя ўздымаецца на перадапошнім і падае на апошнім складзе[22][24].
Грэнландская адрозніваецца ад іншых моў эскімоска-алеуцкае сям’і наяўнасцю асіміляцый. У першую чаргу яны датычацца груп зычных: не дапускаецца сцячэнне некалькіх розных зычных (за выключэннем спалучэнняў з /r/). Рэгрэсіўныя асіміляцыі, атрыманыя ў выніку падваення, рэалізуюцца наступным чынам: /tt/ — [ts]; /ll/ — [ɬː]; /ɡɡ/ — [çː]; /ʁʁ/ — [χː]; /vv/ — [fː]. Гук /v/ рэалізуецца як [f] і пісьмова адлюстроўваецца як f пасля /r/[25].
Дадзеныя асіміляцыі прыводзяць да таго, што адно з самых вядомых інуіцкіх слоў, iglu («дом»), у грэнландскай вымаўляецца як illu — кластар /ɡl/ тут асіміляваны ў глухі латэральны афрыкат. Само слова Inuktitut у калаалісуце рэалізуецца як Inuttut. Старагрэнландскі дыфтонг /au/ асіміляваны ў /aa/.
Зычны /v/ знік паміж /u/ і /i/ або /a/. То бок, афіксы, што пачынаюцца з -va або -vi, страчваюць [v] пры дапасаванні да асновы, якая заканчваецца на /u/.
Галосная /i/ у сучаснай грэнландскай з’яўляецца вынікам зліцця праэскімоска-алеуцкіх галосных *i і *ɪ. Паводле звестак Ганса Эгедэ, чацверты галосны гук яшчэ існаваў у старагрэнландскай[26]. У сучасным заходнім дыялекце розніца між двума спрадвечнымі гукамі бачна ў вызначанай сітуацыі: галосны, які паходзіць з гука *ɪ, мае варыянт [a] у пазіцыі перад іншым галосным гукам; часам ён знікае перад вызначанымі суфіксамі[27].
Ступень асіміляцыі з’яўляецца вельмі важнай дыялектнай характарыстыкай, якая адрознівае палярны дыялект (інуктун), у якім дапушчальныя некаторыя непадвоеныя сцячэнні зычных. Ва ўсходнім дыялекце некаторыя падвоеныя зычныя зазналі далейшыя змены (напр., [ɬː] → [tː]). У тунуміісуце назва горада Ілакартоорміют рэалізуецца як [itːoqːɔʁtɔːʁmiːt][12][28].
Структура склада ў грэнландскай мове досыць простая: (C)(V)V(C), дзе C — зычны, V — галосны[29]. Спрадвечныя словы могуць пачынацца толькі з галоснага з зычных /p, t, k, q, s, m, n/; заканчвацца — /p, t, k, q/, зрэдку /n/. Сцячэнні зычных утвараюцца толькі на межах складоў і іх вымаўленне рэгулюецца рэгрэсіўнай асіміляцыяй, якая пераўтварае іх у гемінаты (падваенне зычнага). Усе ненасавыя зычныя пры сцячэнні вымаўляюцца глуха[30].
У іменнай групе грэнландская дэманструе залежнаснае маркіраванне:
У прэдыкацыі залежнаснае маркіраванне спалучаецца з вяршынным: звесткі пра ўдзельнікаў сітуацыі кадзіруюцца ў дзеяслове, але пры гэтым іх ролі таксама выражаныя склонамі.
У грэнландскай традыцыйна эргатыўная ролевая кадзіроўка. У апошні час пад уплывам дацкае мовы сталі адсочвацца прыклады акузатыўнай стратэгіі, але гэты працэс яшчэ не прывёў да істотных змен у граматыцы.
Асноўны парадак слоў у грэнландскай мове — SOV (дзейнік-дапаўненне-выказнік).
Грэнландская марфалогія — паўсінтэтычная, выключна суфіксальная[31], аднак дадаткова існуе моцна абмежаваны ў выкарыстанні ўказальны прэфікс. Шляхам паслядоўнага дапасавання суфіксаў да асновы ў грэнландскай мове могуць утварацца вельмі доўгія словы (напр., Nalunaarasuartaatilioqateeraliorfinnialikkersaatiginialikkersaatilillaranatagoorunarsuarooq — «яны зноў спрабавалі збудаваць агромністую радыёстанцыю, але толькі на рысавальнай дошцы»). Прынцыповага абмежавання на даўжыню слоў у грэнландскай не існуе, аднак, як правіла, у слове сустракаецца не больш за дванаццаць дэрывацыйных суфіксаў. Сярэдняя ж колькасць марфем у слове — ад трох да пяці[32]. У грэнландскай існуе больш за пяць соцень дэрывацыйных суфіксаў і каля 318 разнастайных флексій[33].
Складаных слоў мала, але вельмі развітае слоўтварэнне[34]. Граматычна выкарыстоўваецца сумесь вяршыннага і залежнаснага маркіраванняў; і агенс, і пацыенс маркіруюцца. Пасэсіў маркіруецца на назоўніку, а залежная іменная група мае склонавы канчатак[35].
Грэнландская мова вылучае тры лады ў сваёй марфалогіі: абвесны, загадны, жаданае, неперфектнае і перфектнае ўмоўнае; восем склонаў — абсалютыў, эргатыў, экватыў, інструменталіс, лакатыў, алатыў, аблатыў і пралатыў.
Прыклады прыведзеныя паводле стандартнай арфаграфіі, межы паміж марфемамі ўказаныя злучкамі.
Грэнландскі назоўнік адрознівае два лікі (адзіночны, множны) і 8 склонаў: абсалютыў, эргатыў, інструментальны, алатыў, лакатыў, пралатыў і экватыў (параўнальны склон)[36]. Склон і лік маркіруюцца адным і тым жа суфіксам. Назоўнікі могуць утварацца ад дзеяслоў або іншых назоўнікаў з дапамогай суфіксаў (напр., atuar- «чытаць» + -fik «месца» → atuarfik «школа»; + -tsialak «нешта добрае» → atuarfitsialak «добрая школа»).
З-за таго, што прыналежнасць узгадняецца суфіксальна на назоўніках, а пераходнасць — на дзеясловах, і гэтыя суфіксы супадаюць у некаторых выпадках, узнікла тэорыя, паводле якой у грэнландскай мове існуе адрозніванне пераходных і непераходных назоўнікаў[37]. Напрыклад, суфікс -aa пазначае «яго/ейны» пры далучэнні да назоўніка, але «яго/яе» пры далучэнні да дзеяслова. Аналагічна суфікс -ra пазначае «маё» або «мяне».
склон | адз.л. | мн.л. |
---|---|---|
Абсалютыў | -q/-t/-k/-Ø | -(i)t |
Эргатыў | -(u)p | -(i)t |
Творны | -mik | -nik |
Алатыў | -mut | -nut |
Лакатыў | -mi | -ni |
Аблатыў | -mit | -nit |
Падоўжны | -kkut | -tigut |
Эргатыў | -tut | -tut |
Творны склон выкарыстоўваецца рознабакова: для інструмента, які робіць дзеянне; для ўскосных дапаўненняў непераходных дзеяслоў (т.зв. антыпасіў)[38][39][40] і для другарадных аб’ектаў пераходных дзеяслоў[41].
Таксама выкарыстоўваецца для перадачы значэння «дай мне» і ддя стварэння прыслоўяў з дзеяслоў:
Алатыў выкарыстоўваецца для пазначэння руху да чаго-небудзь[42].
Гэты склон таксама можа выкарыстоўвацца з лічэбнікамі і пытальным словам qassit для выражэння часу і значэння «колькасць на адзінку»:
Лакатывам пазначаецца знаходжанне ў якой-небудзь прасторы[43].
Аблатыў выкарыстоўваецца для пазначэння руху ад чаго-небудзь альбо ад крыніцы чаго-небудзь[42].
Падоўжным склонам пазначаецца рух скрозь што-небудзь, а таксама месца на целе. Апрача таго, ён выкарыстоўваецца пры апісанні групы людзей, якая належыць назоўніку, што стаіць у гэтым склоне[44].
Экватыўны склон выкарыстоўваецца для ўказання аднолькавасці спосабу ці якасці. Акрамя гэтага, ён утварае назвы моў ад назваў народаў[45].
Уладальнік (пасэсар) | Адз.л. | Мн.л. |
---|---|---|
1 ас., адз.л. | -Ga | -kka |
2 ас., адз.л. | --t | -t |
3 ас., адз.л. | -a | -a |
4 ас., адз.л. | +ni | +ni |
1 ас., мн.л. | +(r)put | -vut |
2 ас., мн.л. | +(r)si | -si |
3 ас., мн.л. | -i - | -atl |
4 ас., мн.л. | +(r)tik | -tik |
Уладальнік (пасэсар) | Адзіночны лік | Множны лік |
---|---|---|
1-я ас. адз.л. | illora «мой дом» | illukka «мае дамы» |
2-я ас. адз.л. | illut «твой дом» | illutit «твае дамы» |
3-я ас. адз.л. | illua «яго дом» | illui' «яго дамы» |
4-я ас. адз.л. | illuni «яго дом» | illuni «яго дом» |
1-я ас. мн.л. | illorput «наш дом» | illuvut «нашыя дамы» |
2-я ас. мн.л. | illorsi «ваш дом» | illusi «вашыя дамы» |
3-я ас. мн.л. | illuat «іхны дом» | illui «іх дамы» |
4-я ас. мн.л. | illortik «іхны дом» | illutik «іх дамы» |
У грэнландскай мове існуе залежнаснае маркіраванне пасэсіву. Назоўнік адлюстроўвае асобу і ліку ўладальніка (пасэсара), сам пасэсар пры гэтым стаіць у эргатыве. Для кожнага склона існуюць свае паказчыкі пасэсіву, напрыклад[46]:
Прыметнікі звычайна не вылучаюцца ў асаблівую часціну мовы, бо прыметнікі, блізкія паводле свайго значэння да статыўных дзеяслоў (miki- «маленькі»; angi- «вялікі»), сваімі ўласцівасцямі ніяк не адрозніваюцца ад астатніх дзеяслоў, а блізкія назоўнікам вербалізуюцца пры дапамозе спецыяльнага афікса і таксама займаюць пазіцыю прэдыката.
Марфалогія грэнландскай мовы вельмі складаная. Абавязкова маркіруюцца лад, стан, асоба і лік; пры гэтым, дзеяслоў узгадняецца і з агенсам, і з пацыенсам. Дзякуючы дэрывацыйным суфіксам у дзеяслоў уключаюцца значэнні, уласцівыя прыслоўям у беларускай, колькасць падобных суфіксаў у грэнландскай мове досыць вялікая. Час і аспект пры неабходнасці выражаюцца спецыяльнымі суфіксамі, што змяшчаюцца між дэрывацыйнымі суфіксамі і флексіяй[47][48][49]. Шматлікія дэрывацыйныя суфіксы настолькі адметныя, што, асабліва ў амерыканскай традыцыі, вылучаюцца ў асобную марфему[50]. Семантычна нагружаныя суфіксы могуць выражаць значэнні «быць», «казаць», «думаць», «валодаць».
Такім чынам, дзеяслоў у грэнландскай мове мае наступную структуру: корань + (дэрывацыйны суфікс) + (паказчыкі часу і віду) + паказчык ладу і стану + асабовы канчатак.
Існуе чатыры незалежныя лады: загадны, жаданы, пытальны і абвесны (гл. вышэй). У залежнай прэдыкацыі ўжываюцца іншыя лады: умоўны, суб’ектна- і аб’ектна-партыцыпіяльнае. Дзеяслоў мае пераходнае, непераходнае і адмоўнае скланенні, з-за чаго кожны з васьмі суфіксаў мае тры формы[51]. Апрача таго, пераходныя суфіксы адразу кадзіруюць і агенс, і пацыенс у адзінай марфеме, у выніку чаго для пакрыцця ўсіх магчымых камбінацый агенса і пацыенса ў кожнай з васьмі пераходных парадыгм патрабуецца 48 суфіксаў. З-за таго, што ў некаторых ладах адсутнічаюць формы для некаторых асоб (загадны можа мець толькі другую асобу, жаданы — першае і трэцяе), агульная колькасць суфіксаў налічвае каля 318[52].
Абвесны лад у грэнландскай мове выкарыстоўваецца ва ўсіх незалежных простых клаўзах. Пытальны лад выкарыстоўваецца пры пастаноўцы пытання ў сказе, пры гэтым пытанні з пытальным словам immaqa не ставяцца ў пытальны лад[53].
быць.хворы-YOU/INTERR
не, быць.хворы-NEG-I/IND
Табліца ніжэй паказвае змяненне па склонах дзеяслова neri- («есці») у асобе і ліку з пацыенсам у двух станах; пытальнікі пазначаюць змену інтанацыі: у пытальных сказах апошні склад вымаўляецца ніжэй за астатнія, у адрозненне ад моў Еўропы, дзе пытальная інтанацыя ўзвышаецца. У абодвух ладаў ёсць пераходнае і непераходнае скланенні, аднак у прыкладзе прыведзена толькі другое. Ёсць чаргаванне зычных: у трэцяй асобе множнага ліку v пераходзіць у pp.
абвесны | пытальны |
---|---|
nerivunga «я ем» | nerivunga? «я ем?» |
nerivutit «ты ясі» | nerivit? «ты ясі?» |
nerivoq «ён/яна/яно есць» | neriva? «ён/яна/яно есць?» |
nerivugut «мы ядзім» | nerivugut? «мы ядзім?» |
nerivusi «вы ясце» | nerivisi? «вы ясце?» |
neripput «яны ядуць» | nerippat? «яны ядуць?» |
У табліцы ніжэй можна азнаёміцца з адпаведным дзеясловам asa- («кахаць»), сімвал зорачкі пазначае адсутнасць дадзенае формы і патрэба іншага, рэлфексіўнага скланення.
суб’ект 1 асобы | суб’ект 2 асобы | суб’ект 3 асобы |
---|---|---|
* | asavarma «ты мяне кахаеш» | asavaanga «ён/яна/яно мяне кахае» |
asavakkit «я кахаю цябе» | * | asavaatit «ён/яна/яно цябе кахае» |
asavara «я кахаю яго/яе» | asavat «ты кахаеш яго/яе» | asavaa «ён/яна/яно кахае яго/яе» |
* | asavatsigut «ты кахаеш нас» | asavaatigut «ён/яна/яно кахае нас» |
asavassi «я кахаю вас» | * | asavaasi «ён/яна/яно кахае вас» |
asavakka «я кахаю іх» | asavatit «ты кахаеш іх» | asavai «ён/яна/яно кахае іх» |
Звесткі пра агенс і пацыенс (асоба, лік) кадзіруюцца ў флексіі:
Загадны лад адпавядае падобнай назве ў беларускай мове і выкарыстоўваецца для ўказання ў сказе загаду; ён заўсёды накіроўваецца да другой асобы. Жаданы лад выражае жаданне і ніколі не выкарыстоўваецца з другой асобай. Для выражэння забароны выкарыстоўваецца адмоўная форма загаднага ладу. Абодва лады маюць пераходнае і непераходнае скланенні. Існуе дзве парадыгмы сцвярджальнага загаднага ладу: нейтральная і грубая, якая выкарыстоўваецца ў размове з дзецьмі[54].
Умоўны лад выкарыстоўваецца ў маўленні пры патрэбе стварэння ў сказе прыдаткавых канструкцый са значэннямі «калі [умова]» і «калі [час]»[55].
сонечны.святло-COND Эва выходзіць.увонкі-чаканне/3p
Прычыннасны лад выкарыстоўваецца ў даданых сказах са значэннямі «таму што», «бо», «адгэтуль як», «калі [час]», часам — «што». Апроч гэтага, у галоўным сказе прычыннасны лад можа ўжывацца пры сітуацыі, калі ў маўленні маецца на ўвазе нейкая схаваная прычына[56].
быць.стомлены-CAU/3p ісці.спаць-3p
тлушч-есці-CAU/I
выхадзіць-COND/YOU памятаць-будучае-IMP лісы-ёсць-CAUS
Кантэмпаратыўны лад выкарыстоўваецца ў маўленні пры даданых сказах з мэтай змяшчэння сэнсу адначасовасці. Гэты лад выкарыстоўваецца толькі тады, калі дзейнік у даданым сказе той жа, што і ў галоўным. Калі яны адрозніваюцца, выкарыстоўваецца партыцыпны або прычыннасны лад. Таксама кантэмпаратыўны лад выкарыстоўваецца для абвесных даданых сказаў з дзеяслвоамі са значэннямі «казаць» або «думаць»[57].
быць.стомленым-CONT/I ісці.дадому-I
98-INSTR/PL год-мець-CONT/3p паміраць-3p
Эва казаць-3p абутак-PL плаціць-CONT/3p
Партыцыпальны лад выкарыстоўваецца ў сітуацыях, калі трэба пабудаваць падпарадкавальны сказ, у якіх суб’ект выконвае якое-небудзь дзеянне. Гэты лад выкарыстоўваецца, калі матрычная клаўза і даданы сказ маюць розных дзейнікаў. Часта выкарыстоўваецца ў суаднесеных сказах, напрыклад, у адносных даданых[58].
чытаць-PART/3p глядзець-I/3p
спадзявацца-I прыходзіць-чакаць-PART/3p
Дзеяслоўнае ўтварэнне надзвычай прадуктыўнае: дзеяслоў можа мець некалькі суфіксаў, што прыводзіць да ўтварэння вельмі доўгіх слоў. Ніжэй прыведзена некалькі прыкладаў змянення значэння слоў суфіксамі:
У грэнландскай мове існуюць спосабы марфалагічнага маркіравання, напрыклад, нядаўнага мінулага ў адрозненне ад далёкага, але іх выкарыстанне не абавязковае[59], таму мабыць іх трэба лічыць часткай слоўтваральнае сістэмы, а не маркерамі часу. Фіксаваная часавая аддаленасць выражаецца прыслоўнымі суфіксамі[60].
паміраць-даўно-3p/IND
есці-нядаўна-I/IND
учора Петэр-ABS бяжаць-3p/IND
Пры адсутнасці прыслоўных часавых суфіксаў закончанасць/незакончанасць абвеснага ладу дзеяслова інтэрпрэтуецца паводле трывання дзеяслова[62].
Петэр-ABS бегчы-3p/IND
Петэр-ABS выходзіць-3p/IND
Калі сказ змяшчае негранічную дзеяслоўную групу і знаходзіцца ў кантэксце мінулага часу, то яна будзе інтэрпрэтаваная ў ім жа[63].
У грэнландскай мове адзначаецца наяўнасць некалькіх спосабаў выражэння віду і трывання марфемамі, напрыклад, sar, што выражае звыкласць, звычайны характар; ssaar, што пазначае «спыняць што-небудзь рабіць»[64]. Апрача таго, ёсць як мінімум два асноўныя маркеры перфектнасці: sima і nikuu. Першы можа знаходзіцца ў некалькіх пазіцыях і мець відавочна розныя функцыі[65]. Крайняя правая пазіцыя такой марфемы пазначае відавочнасць, аднак гэта заўважаецца толькі ў прысутнасці некалькіх суфіксаў.
прыхадзіць-NIKUU-SIMA-3p/INT
Негранічныя дзеясловы вылучаюцца непрамою эвідэнцыяльнасцю, якая маркіруецца марфемай sima, і прамой, што маркіруецца марфемай nikuu[67]. З-за эвідэнцыяльнага значэння спалучэнне першай асобы і sima часам маркіруецца[68].
плакаць-SIMA-3p/IND
плакаць-NIKUU-3p/IND[67]
У пісьмовай мове[61] і маўленні моладзі марфемы sima і nikuu могуць выкарыстоўвацца разам з прыслоўнымі суфіксамі для пазначэння дакладнага часу ў мінулым[69]. Такім чынам, яны могуць маркіраваць час, але пакуль не сістэматычна.
Будучы час таксама не маркіруецца; для выражэння значэння будучага характару выкарыстоўваюцца тры стратэгіі:
чакаць-I/3p/IND лета гэта Дадлі быць.вясёлым-cn-атрымліваць.ад-чакаць-CONTEMPORATIVE/3p
прынасіць-пачынаць-I/3p/IND
сабака-PL карміць-калі ласка-мы/іх/IMP
На думку некаторых лінгвістаў, у грэнландскай існуе адрозніванне будучага і нябудучага часу (гл. вышэй), у прыватнасці, суфікс -ssa і іншыя называюць маркерамі будучага часу[72][73]. Аднак у літаратурнай мове яны маюць і іншыя семантычныя адценні[74], якія адрозніваюцца ад апісаных.
Сярод грэнландазнаўцаў вядуцца дыскусіі наконт існавання ў грэнландскай мове інкарпарацыі назоўнікаў — з’явы, уласцівай усім аглютынацыйным мовам. Гэта звязана з тым, што ў грэнландскай мове няма звычайнага для іншых моў віду інкарпарацыі, пры якім корань назоўніка можна інкарпараваць амаль у любы дзеяслоў для атрымання дзеяслова з іншым значэннем. Тым не менш, з іншага боку, многія грэнландскія дзеясловы самі па сабе змяшчаюць карані назоўнікаў. Сутнасць дыскусіі заключаецца ў статусе падобных дзеяслоў — як інкапаруючых або адыменных. Грэнландская мова мае вызначаную колькасць марфем, што далучаюцца да кораня назоўніка і ўтвараюць фразавыя дзеясловы; іх значэнне блізкае да значэння падобных дзеяслоў з інкарпараваннем.
Лінгвісты, на думку якіх у грэнландскай мове існуе інкарпарацыя назоўнікаў, мяркуюць, што вышэйпамянёныя карані з’яўляюцца фактычна дзеяслоўнымі, і яны абавязкова інкарпаруюць назоўнікі для стварэння клаўз[38][75][76][77][78][79]. У прыватнасці, гэты аргумент пацвярджаецца паводзінамі слоўтваральных марфем, што ўтвараюць фразавыя дзеясловы, амаль як пры кананічнай інкарпарацыі. Яны сустракаюцца ў словах, у якіх іх семантычны кампанент адпавядае цэлай клаўзе англійскай мовы з дзеясловам, дзейнікам і дапаўненнем. Іншы аргумент на карысць тэорыі — гэта паходжанне гэтых марфем з архаічных канструкцый з інкарпараванымі назоўнікамі[80].
На думку іншых лінгвістаў, вышэйпамянёныя марфемы з’яўляюцца звычайнымі слоўтваральнымі, якія ўтвараюць фразавыя дзеясловы. Гэты пункт гледжання пацвярджаецца немагчымасцю ўжывання гэтых марфем без кораня назоўніка[81][82][83]. Прыклады ніжэй ілюструюць фарміраванне складаных выказнікаў, якія ўключаюць іменныя карані.
qimmeq «сабака» + -qar- «мець» (+ -poq «3p»)
illu «дом» + -'lior- «рабіць»
kaffi «кава» + -sor- «піць/есці»
puisi «цюлень» + -nniar- «паляваць»
allagaq «ліст» + -si- «атрымліваць»
anaana «маці» + -a- «быць»
У грэнландскай мове існуе тры часціны мовы: назоўнік, дзеяслоў і часціцы. Часціцы не змяняюцца[84]:
Дзеяслоў | Назоўнік | Часціца | |
---|---|---|---|
Слова | Oqar-poq «ён кажа» | Angut «мужчына» | Naamik «не» |
Глоса | гаварыць-3p/IND[заўв 6]. | мужчына. ABS | Не |
У сказе абавязковы дзеяслоў. Дзеясловы змяняюцца паводле ліку і часу як дзейніка, так і дапаўнення, таму дзеяслоў фактычна і з’яўляецца клаўзай (складовай у сінтаксісе, вяршыняй якой з’яўляецца дзеяслоў альбо звязка з яе роляй). Клаўзы, у якіх усе члены сказа прадстаўленыя незалежнымі іменнымі канструкцыямі, з’яўляюцца досыць рэдкімі[84]. Прыведзеныя прыклады дэманструюць магчымасць апускання дадзеных дзеяслоўных аргументаў:
Непераходная клаўза без іменнага дапаўнення:
Непераходная клаўза з іменным дапаўненнем:
Пераходная клаўза без выражаных аргументаў:
Пераходная клаўза з іменнай канструкцыяй-агенсам:
Пераходная клаўза з іменнай канструкцыяй-пацыенсам:
У грэнландскай мове граматычныя адносіны паміж членамі сказа выражаюцца шляхам склонаў. Назоўнікі ставяцца альбо ў адзін з двух прамых, альбо ў адзін з шасці ўскосных склонаў[85].
Праз тое, што грэнландская структурна з’яўляецца эргатыўнай, суб’ект у ёй не маркіруецца назоўным склонам, а аб’ект — вінавальным: у грэнландскай мове агенс пераходных дзеяслоў і ўладальнікаў маркіруецца эргатыўным склонам; абсалютыў выкарыстоўваецца для пацыенсу пераходнага дзеяслова і суб’екта непераходнага[86]. Даследаванні паказваюць, што моладзь, якая размаўляе на калаалісуце, перастае выкарыстоўваць эргатыўнасць, і гэты дыялект паступова можа стаць намінатыўным[87].
Непераходны:
Пераходны з агенсам і дапаўненнем:
У пераходных клаўзах, дзе аб’ект і суб’ект выражаныя незалежнымі іменнымі канструкцыямі, звычайны парадак слоў — AOXV / SXV, дзе Х — іменная канструкцыя ва ўскосным склоне. Парадак слоў у сказе звычайна свабодны. Тэма, выражаная іменнай канструкцыяй, і іменныя канструкцыі навогул звычайна сустракаюцца ў пачатку клаўзы, а новая ці вылучаная інфармацыя — у канцы (звычайна гэта дзеяслоў, але таксама можа быць факальны суб’ект або аб’ект). У размоўным маўленні тлумачэнне або нейкія новыя дадатковыя абставіны могуць ісці за дзеясловам, звычайна пры гэтым вылучаючыся зніжаным тонам[88].
З іншага боку, іменная канструкцыя характарызуецца жорсткім парадкам слоў, вяршыня стаіць перад любым мадыфікатарам, а ўладальнік папярэднічае «маёмасці»[89].
У клаўзах з дзеясловамі-звязкамі пардак слоў звычайна грунтуецца на схеме «суб’ект-звязка-аб’ект».
Атрыбут знаходзіцца пасля галоўнага назоўніка.
Атрыбут інкапараванага назоўніка стаіць пасля дзеяслова.
У грэнландскай мове сачыненне і падпарадкаванне афармляецца злучэннем прэдыкатаў у ладах вышэйшага парадку (абвесны, пытальны, загадны, жаданы) з прэдыкатамі ў ладах ніжэйшага (умоўнае, кантэмпаратыўнае, партыцыпнае). Кантэмпаратыўны лад можа мець як сачыняльныя, так і падпарадкавальныя функцыі ў залежнасці ад кантэксту[90]. Адносны парадак галоўнага сказу і яго падпарадкаванага адносна вольны[91].
У грэнландскай мове існуе адрозніванне, якое называецца абвіятыў[92][93]. Ёсць асаблівая т.зв. чацвёртая асоба[94], якая выкарыстоўваецца для ўказання на суб’ект падпарадкаванага дзеяслова, што стаіць у трэцяй асобе, або ўладальніка назоўніка, які тоесны па рэферэнце суб’екту ў трэцяй асобе матрычнае клаўзы[95]. Ніжэй прыведзеныя адрозненні між трэцяй і чацвёртай асобамі:
Грэнландская мова вылучаецца адсутнасцю катэгорыі вызначанасці. Згодна з некаторымі даследаваннямі, марфалогія, што адносіцца да пераходнасці (прыкладам, выкарыстоўванне антыпасіву[заўв 9][38][39] або непераходнага аб’екта[96]) нясе значэнне вызначанасці нараўне з інкапараваннем назоўнікаў у нятопікавых іменных канструкцыях[97][98]. Тым не менш, гэты пункт гледжання не прыняты[40].
Актыўны:
Антыпасіў:
Лексіка грэнландскай мовы, у асноўным, мае агульнае паходжанне з лексікай агульнай мовы-продка ўсіх эскімоска-алеуцкіх моў, аднак існуе значны пляст запазычанняў, асабліва з дацкае мовы. Раней словы шырока запазычваліся і змяняліся ў адпаведнасці з грэнландскай фанетыкай (напр., дацк. præst > грэнландск. palasi «святар»). Тым не менш, у сучаснасці дзякуючы шырокай здольнасці грэнландскай мовы да ўтварэння слоў (гл. вышэй)[заўв 10] тэрміны для новых паняццяў былі ўтвораныя з уласных каранёў (напр., qarasaasiaq — камп’ютар, літаральна «штучны мозг»). Апрача таго, гэта значыць, што грэнландская лексіка ў рэчаіснасці грунтуецца на невялікай колькасці каранёў, ад якіх ужо пайшлі буйнейшыя слоўныя гнёзды[5]. Напрыклад, з кораня -oqaq- («язык») утвараюцца наступныя словы:
Дыялекты часам маюць значныя адрозненні, што тлумачыцца старажытнай практыкай замяняць табуяваныя словы, такія як, напрыклад, імёны памёрлых. Пры гэтым з-за таго, што людзей часта называлі назвамі рэчаў, гэтыя назвы траплялі пад табу і для іх вынаходзіліся новыя словы, што і павялічвала дыялектныя адрозненні[5].
Inuit tamarmik inunngorput nammineersinnaassuseqarlutik assigiimmillu ataqqinassuseqarlutillu pisinnaatitaaffeqarlutik. Silaqassusermik tarnillu nalunngissusianik pilersugaapput, imminnullu iliorfigeqatigiittariaqaraluarput qatanngutigiittut peqatigiinnerup anersaavani.