Гуйчжоу

Гуйчжоу

贵州

Скарочаная назва «Цянь» ці «Гуй» (黔,贵)
Краіна Кітайская Народная Рэспубліка
Статус Правінцыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Гуян
Найбуйнейшы горад Гуян
Губернатар Шы Сюшы*
сакратар КПК Шы Цзун'юань
ВУП (2004) 159,2 млрд юаняў  (26-й)
Насельніцтва (2010)
  • 38 562 148 чал. (2020)[1]
Плошча 174 976 км²
(16-е месца)
Гуйчжоу на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-52
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуйчжоу — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая. Плошча 174 тыс. км². Насельніцтва 34 746 468 чал. (2010), пераважаюць кітайцы, нацыянальныя меншасці складаюць каля 1/4 насельніцтва (мяа, буі, тунцзя, чжуаны, і, шуй, хуэй, яо і інш.) і жывуць пераважна ў гарах. Адміністрацыйны цэнтр — г. Гуйян.

Гуйчжоу размешчана на Юньнань-Гуйчжоўскім нагор’і, складзеным вапнякамі і сланцамі, глыбока раздзеленым цяснінамі рэк. Нагор’е павышаецца з усхода на захад ад 700 м да 2872 м. Развіты карст. Клімат вільготны, субтрапічны. Гадавая сума ападкаў 800—1300 мм (максімальная да 2000 мм). 45 % ападкаў выпадае летам, узімку рэдкія. Сярэдняя тэмпература студзеня ад 4 да 8 ° С, ліпеня — жніўня ад 22 да 26 ° С. Рэжым рэк — мусонны. Глебы — латэрыты, чырвоназёмы і жаўтазёмы. Верхнія часткі схілаў гор пакрытыя лясамі з каштоўных парод, ніжнія асвоены пад земляробства.

У 2016 годзе каля вёскі Янькун раёна Гуйань у цэнтральнай частцы Гуйчжоу была знойдзена пячора, якая выкарыстоўвалася людзьмі ўжо ў канцы эпохі палеаліту. У 2017 годзе тут выяўлена цела дзіцяці ў пахаванні, узрост якога ацэньваецца на ўзроўні 11 тысяч гадоў. На месцы раскопак было выяўлена мноства каменных прадметаў, якія датуюцца эпохамі палеаліту і неаліту. Знойдзены таксама вырабы з косці і прадметы для палявання[2].

Зноскі