Гуль Рахман | |
---|---|
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Дата смерці | 20 лістапада 2002 |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Гуль Рахман (пушту: ګل رحمان; памёр 20 лістапада 2002) — грамадзянін Афганістана, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў Солт-Піт, сакрэтнай турме ЦРУ[1][2].
Аб жыцці Гуля Рахмана амаль нічога невядома.
Па словах брата афганца, Хабіба, у 1994 годзе ён удзельнічаў у вызваленні з турмы Хаміда Карзая, прэзідэнта Афганістана з 2001 па 2014 год[2].
Увосень 2002 года Рахман выехаў з Пешавара ў Ісламабад для медыцынскага агляду. Мужчына супыніўся ў доме Гайрата Бахіра , зяця вядомага пакістанскага ісламіста Гулбудзіна Хекматыяра . 29 кастрычніка абодва арыштаваны ў ходзе сумеснай аперацыі агентаў ЗША і пакістанскіх сілавікоў[3].
Рахман трапіў у турму Солт-Піт. Афіцыйныя асобы ЗША сцвярджалі, што ён адмаўляўся супрацоўнічаць, у тым ліку пагражаў забіць ахоўніка, які адказаў збіццём вязня[3]. Падчас зняволення афганец пацярпеў ад катаванняў. У дачыненні да Рахмана ўжыты 48-гадзіннае пазбаўленнн сну, слыхавая перагрузка, поўная цемра, ізаляцыя, халодны душ і грубае абыходжанне. У апошні раз затрыманага распранулі дагала ніжэй пояса і прыкавалі кайданамі да халоднай цэментнай сцяны, дзе тэмпература складала прыкладна 36 °F (2 °C)[4]. Як вынік, ён замёрз[5] і памёр[4].
Гібель мужчыны выклікала ўнутраную праверку ЦРУ і паляпшэнне інструкцый да «пашыраных метадаў допыту», але ніхто не быў абвінавачаны ў яго смерці[3].
Яго імя трымалася ў сакрэце амерыканскімі ўладамі больш за сем гадоў. У 2010 годзе Associated Press апублікавала інфармацыю пра Рахмана. Як адзначалася, урад ЗША не паведаміў пра гібель Гуля яго сям’і (той меў жонку і чатырох дачок)[1].
У снежні 2014 года была апублікаваная справаздача сенацкага камітэта разведкі аб катаваннях ЦРУ, дзе казалася, што Рахман пацярпеў ад катаванняў. У крыніцы гаворыцца, што ён быў адзіным палонным, які, як вядома, памёр у зняволенні ЦРУ[6].
У кастрычніку 2015 года Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод падаў пазоў[7] ад імя Рахмана і двух іншых былых зняволеных супраць двух псіхолагаў, Джэймса Мітчэла і Бруса Джэсена. Яны нібыта былі адказны за распрацоўку пратаколаў, што ўскосна прывялі да смерці афганца[8]. Справа стала першым судовым працэсам, распачатым супраць асоб, датычных да катаванняў ЦРУ[9].
У ліпені 2017 года акруговы суддзя ЗША Джасцін Квакенбуш адхіліў хадайніцтвы абодвух бакоў аб вынясенні рашэння ў парадку спрошчанага судаводства[10].
Cited by the Senate report as the only detainee who died from the CIA's interrogation, Rahman was subjected to "'48 hours of sleep deprivation, auditory overload, total darkness, isolation, a cold shower, and rough treatment'" during his time at the Cobalt detention site. One night in November 2002, he was "shackled to the wall of his cell," resting on the bare concrete floor. Wearing only a sweatshirt and naked from the waist down, he was found dead—likely of hypothermia—the next day. Other factors in his death included "dehydration, lack of food, and immobility due to 'short chaining.'"