Гунар Мюрдаль

Гунар Мюрдаль
шведск.: Gunnar Myrdal
Дата нараджэння 6 снежня 1898(1898-12-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1987(1987-05-17)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Альва Мюрдаль[1][3]
Дзеці Ян Мюрдаль[3], Сісела Мюрдаль-Бок[d][3] і Кай Фелстэр[d][3]
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык, сацыёлаг
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат права[d] (1923)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Gustav Cassel[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гунар Мюрдаль (шведск.: Gunnar Myrdal, 6 снежня 1898, Густафс — 17 мая 1987, Стакгольм) — шведскі эканаміст і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1974 годзе «за асноўныя працы па тэорыі грошай і глыбокі аналіз ўзаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з'яў».

Скончыў юрыдычную школу ў Стакгольме. Доктар права Стакгольмскага ўніверсітэта, прафесар там жа.

У 19451947 гадах міністр гандлю, у 19471957 гадах генеральны сакратар Эканамічнай камісіі ААН па Еўропе.

Заснавальнік і дырэктар Інстытута даследаванняў сусветнай эканомікі пры Стакгольмскім універсітэце (з 1961 года).

Аўтар навуковых прац па пытаннях міжнародных эканамічных адносін, тэорый грошай і эканамічнай дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасціэканамічных, сацыяльных, прававых і культурна-маральных фактараў развіцця.

Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т.1-2, 1944), сацыяльна-эканамічныя праблемы слабаразвітых краін Паўднёва-Усходняй Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968).

Доктар эканамічных навук (1927).

Член Шведскай каралеўскай АН. Ганаровы доктар больш як 30 еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.

Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1974) і Веблена-Команса (1975).

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жонка - Альва Мюрдаль - дыпламат, палітык і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982); сын - Ян Мюрдаль (нар. 1927) - вядомы пісьменнік і журналіст, дачкі: Сісела Мюрдаль-Бок - філосаф, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстер - сацыёлаг.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Грашовая раўнавага» (Monetary Equilibrium, 1939).
  • «Палітычны элемент у развіцці эканамічнай тэорыі» (The Political Element in the Development of Economic Theory, 1956).

Зноскі

  1. а б в г д K Gunnar Myrdal — 1917.
  2. а б Karl Gunnar Myrdal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з Myrdal i Ålsten senare Äppelviken, K Gunnar // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 5. — С. 77. Праверана 21 студзеня 2022.
  4. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/norrabegravningsplatsen.se.
  5. Myrdal, Karl Gunnar // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/6a41b3d7-870b-4400-a2e4-39cff3cb154eSvenskagravar.se. Праверана 10 красавіка 2023.
  6. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 63. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).