Гусіная цыбуля зярністая | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Gagea granulosa Turcz., 1854 | |||||||||||||||||
|
Гусіная цыбуля зярністая[3][4] (лац.: Gagea granulosa) — від аднадольных раслін роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae). Упершыню апісаны расійскім батанікам Мікалаем Сцяпанавічам Турчанінавым у 1854 годзе[5][6].
Сінонім — Gagea granulosa var. elatior Pascher[5].
Вядомы з Расіі, Казахстана, Манголіі і Кітая (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[7].
Расце на вільготных лугах, у зарасніках і іглічных лясах[7].
Шматгадовая травяністая расліна[4] вышынёй да 20 см[7].
Цыбуліна яйкападобная, пакрыта карычневай абалонкай[7].
Лісце выключна прыкаранёвае, як правіла, адзінкавае, вузкалінейнай формы, жылістае[7].
Парасонападобнае суквецце, з двума — чатырма жоўтымі кветкамі[7].
Плод — каробачка зялёнага колеру[4] з шарападобным насеннем[7].
Цвіце ў чэрвені[7].
Гусіная цыбуля зярністая занесена ў Чырвоныя кнігі Іркуцкай, Пензенскай, Ліпецкай, Цюменскай абласцей, рэспублік Бурація, Хакасія і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі (Расія)[4].