Гусіная цыбуля лугавая [ 3] (Gagea pratensis ) — кветкавая расліна роду Гусіная цыбуля (Gagea ) сямейства Лілейныя (Liliaceae ).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10-15 см з трыма цыбулінамі і прыкаранёвым ліст м, значна даўжэйшым за «парасонікі» суквецця. Кветкі нешматлікія, лімонна-жоўтыя. Пялёсткаў 6.Калякветнік буйны, жоўты, звонку зеленаваты, з 6 вузкіх ланцэтападобных лісцікаў. Плод — трохгнёздавая каробачка .
Сярэднееўрапейскі рэліктавы сармацкі від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы , Міжземнамор’е , частка Атлантычнай Еўропы і поўдзень Скандынавіі . таксама сустракаецца на тэрыторыі Марока і Турцыі [ 4] . На тэрыторыі Беларусі траплялася ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[ 5] . Мезафіт і мезатроф [ 5] . Расце на лугавінах сярод дрэўных пасадак, на папарных палетках, ускрайках шыракалістых лясоў. Цвіце ў красавіку — пачатку мая . Размнажэнне насеннем і вегетатыўнае .
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі [ 6] , Літвы [ 5] , Калінінградскай вобласці Расіі [ 5] [ 7] , Івана-Франкоўскай , Львоўскай і Чарнавіцкай абласцей Украіны [ 5] .
Дэкаратыўная расліна .
Зноскі