Гілемэн Ражэ Гіймэн | |
---|---|
фр.: Roger Guillemin | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2024[3] (100 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эндакрынолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, нейрабіёлаг |
Навуковая сфера | Эндакрыналогія |
Месца працы | Шпіталь Бронкса пры кіраваніі справамі ветэранаў |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык пептыўных гармонаў мозгу |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гілемэн Ражэ Гіймэ́н (фр.: Roger Guillemin, нар. 11 студзеня 1924, Дыжон, Францыя) — французскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1977 года, «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу», якую ён падзяліў разам з Эндру Шалі.
Скончыў Дыжонскі ўніверсітэт (1942). З 1948 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і хірургіі Манрэальскага ўніверсітэта, з 1953 года ў Х’юстанскім універсітэце (ЗША), з 1960 года ў навуковых інстытутах Францыі, з 1963 года дырэктар лабараторыі Бейларскай медыцынскай школы Х’юстанскага ўніверсітэта, з 1970 года ў Солкаўскім інстытуце ў г.Сан-Дыега (штат Каліфорнія).
Навуковыя працы па выдзяленні, выяўленні хімічнай структуры і біялагічнай актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай АН і мастацтваў, Французскай нацыянальнай акадэміі медыцыны. Прафесар фізіялогіі (1963).