Гіпагімнія

Гіпагімнія

Гіпагімнія ўздутая (Hypogymnia physodes)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypogymnia (Nyl.) Nyl., 1896

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190667
NCBI  87258
EOL  22463
MB  2445

Гіпагі́мнія (Hypogymnia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.

Слаявіна (талом) ліставатая, шаравата-зеленаватая, белавата-шараватая, распасцёртая па субстраце, у цэнтры шчыльна прымацаваная да яго ўчасткамі ніжняй паверхні, часта ўздутая. Лопасці на канцах з масай сарэдый (спецыяльных утварэнняў для вегетатыўнага размнажэння) у выглядзе белых мучністых скопішчаў. Знізу талом цёмны, ад карычнявата-чорнага да чорнага, бліжэй да бакоў светла-карычневы, бэжавы, складкаваты або маршчыністы, без рызін. Стрыжань белы, з поласцю ўнутры, радзей кампактны. Пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя або на ножках. Сумкі (аскі) 8-споравыя. Споры аднаклетачныя, бясколерныя. Пікніды прадстаўлены ў выглядзе чорных кропак, апушчаных у талом.

Віды змяшчаюць лішайнікавыя кіслоты: атранарын і фізодавую кіслату.

Лішайникі насяляюць кару дрэў, драўніну, камяні, распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах. У свеце вядома каля 90 відаў. На Беларусі трапляюцца гіпагімнія ўздутая (Hypogymnia physodes), мучністая (Hypogymnia farinacea), стужачная (Hypogymnia vittata) і трубчастая (Hypogymnia tubulosa). Пераважна аблігатныя эпіфіты. Растуць на ствалах і галінках дрэў і кустоў, зрэдку на апрацаванай драўніне, камяністым субстраце, грунтавых агаленнях і глебе.

Сыравіна для антыбіятычных прэпаратаў. Індыкатары загазаванасці паветра.