Даменіка Гірландая | |
---|---|
італ.: Domenico Ghirlandaio | |
| |
Імя пры нараджэнні | італ.: Domenico di Tommaso Curradi di Doffo Bigordi |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1448[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1494 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Рыдольфа Гірландая |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Італьянскі Рэнесанс |
Уплыў | Алесіа Бальдавінеці[3] і Андрэа дэль Верок’я |
Уплыў на | Мікеланджэла Буанароці, Себасцьяна Майнардзі[d], Master of the Fiesole Epiphany[d], Рыдольфа Гірландая і Франчэска Граначы |
Сайт | domenico-ghirlandaio.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даменіка Гірландая (італ.: Domenico Ghirlandaio; сапраўднае імя італ.: Domenico di Tommaso Curradi di Doffo Bigordi; 1449, Фларэнцыя — 11 студзеня 1494) — адзін з вядучых фларэнтыйскіх мастакоў кватрачэнта, заснавальнік мастацкай дынастыі, якую працягнулі яго брат Давід і сын Рыдольфа. Кіраўнік мастацкай майстэрні, дзе жыў юны Мікеланджэла. Аўтар фрэскавых цыклаў, у якіх выпукла, з разнастайнымі падрабязнасцямі паказана дамашняе жыццё біблейскіх персанажаў (у іх ролі выступаюць высакародныя грамадзяне Фларэнцыі ў строях свайго часу).
Даменіка Гірландая нарадзіўся ў сям’і майстра ювеліра Тамаза Бічардзі. Захаваліся звесткі, што ювелірныя гірлянды, якія ён рабіў для ўпрыгожвання жаночых галаўных убораў, былі ў вялікай модзе, таму Тамаза атрымаў мянушку «гірляндшчык» (ghirlandaio), якая перайшла яго сынам і ўнукам.
Даменіка Гірландая збіраўся таксама стаць залатых спраў майстрам, але рана выявіў выдатныя здольнасці жывапісца. Яго настаўнікам быў Алесіа Бальдавінеці. Да ранняй творчасці Гірландая адносяцца фрэскі, зробленыя ім у Рыме. З гэтых твораў захавалася толькі «Пакліканне да апостальства св. Пятра і Андрэя» і фрэска з выявай дабраслаўлёнага Ераніма ў царкве Аньісантэ ў Фларэнцыі. Усё атачэнне дабраслаўлёнага Ераніма ўяўляе карціну паўнейшага дамашняга зацішша, напісаную ў манеры тагачасных нідэрландскіх мастакоў і, нарэшце, «Тайная вячэра» ў трапезнай царквы Аньісантэ, якая вылучаецца індывідуальнасцю ўсіх персанажаў.
Талент Гірландая выявіўся ў фрэсках капліцы Сасеты ў царкве Санта-Трыніта ў Фларэнцыі, якія паказваюць падзеі з жыцця св. Францыска. Вылучаецца фрэска, якая паказвае смерць св. Францыска. Урачыстае размяшчэнне цэлага, строгасць асобных фігур, мужны выраз спачувальнага ўдзелу на тварах і дасканаласць тэхнічнага выканання — усе гэтыя якасці ставяць гэты твор высока. У выявах на дысках своеасаблівая манера Даменіка Гірландая не так прыкметная; пры тым у іх непрыемна дзівіць вока пэўная стракатасць і перавага ярка-чырвонага колеру. Сярод гэтых карцін сустракаюцца выдатныя, як, напрыклад, «Пакланенне вешчуноў» у царкве фларэнтыйскага выхавальнага дома (agli Innocenti). Дзве Мадонны яго работы знаходзяцца ў фларэнтыйскай Акадэміі. Адна з карцін, пазначаная 1485 годам, «Пакланенне пастыраў» з паганскім саркафагам, які замянае яслі. «Наведванне св. Панны» знаходзіцца ў Луўры. «Мадонна» у ззянні з чатырма святымі, у Берлінскім музеі.