Дамронг Ратчанубаб

Дамронг Ратчанубаб

Дамронг Ратчанубаб (21 чэрвеня 1862, Бангкок - 1 снежня 1943, там жа) — дзяржаўны дзеяч і вучоны Тайланда, гісторык. Прынц, сын караля Монгкута (кіраваў у 1851-68 ). У 1892-1932 міністр народнай асветы, вывучаў у еўрапейскіх краінах сістэму адукацыі, садзейнічаў перанясенню яе прынцыпаў у сістэму навучання сваёй краіны. Першы прэзідэнт навуковага камітэта Нацыянальнай бібліятэкі ў Бангкоку, у якой па яго ініцыятыве былі сабраныя старажытныя надпісы на камені, рукапісы, творы нацыянальнага мастацтва. Працаваў над выданнем нацыянальных хронік. Стварыў работы па гісторыі Тайланда, гісторыі тайскай літаратуры, апісаў нацыянальныя звычаі, будыйскія помнікі, склаў біяграфіі дзяржаўных дзеячаў Тайланда. У 1892-1915 займаўся таксама пытаннямі мясцовага адміністрацыйнага кіравання і арганізацыяй падатковай сістэмы. Пасля рэвалюцыі 1932 эміграваў на в. Пенанг. У пачатку 1942 вярнуўся ў Тайланд.