Нарадзіўся |
27 верасня 1899 ці 22 ліпеня 1899 |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Памёр |
30 чэрвеня 1969 (69 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Уругвай | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Дамінга Тэхера (ісп.: Domingo Tejera; 27 верасня 1899 — 30 чэрвеня 1969) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.
У 18 гадоў Дамінга Тэхера дэбютаваў за асноўны склад «Уондэрэрс». У дэбютным сезоне ў Вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Уругвая стаў выклікацца ў зборную краіны. У 1923 годзе дапамог свайму клубу стаць чэмпіёнам Уругвая пад эгідай Федэрацыі футбола (ФУФ) у той час, калі ў краіне праводзіліся два чэмпіянаты (другі — пад эгідай Асацыяцыі футбола Уругвая).
Быў віцэ-капітанам зборнай Уругвая ў эпоху Хасэ Насасі.
З-за траўмы спіны Тэхера не выступаў у чэмпіянаце свету 1930 года, хоць быў уключаны ў заяўку і, у выніку стаў чэмпіёнам свету.
У 1931 годзе дапамог «Уондэрэрс» яшчэ раз стаць чэмпіёнам Уругвая — па гэты дзень гэта апошні тытул у гісторыі клуба.
У 1932 годзе Тэхера правёў свой апошні матч за зборную Уругвая і ў клубе.
Пазней працаваў у якасці члена Савета дырэктараў «Мантэвідэа Уондэрэрс». Памёр 18 ліпеня 1969. Уключаны ў Залу Славы «Мантэвідэа Уондэрэрс».