Дамінік Дзінга

Футбол
Дамінік Дзінга
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1998(1998-04-07)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 187 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Славакія Петржалка
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
2010—2014 Сербія Хайдук (Кула)
2014—2015 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад)
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 6 (0)
2016—2022 Расія Урал (Екацярынбург) 26 (0)
2019—2020   Сербія Партызан (Бялград) 1 (0)
2020—2021   Беларусь Дынама (Мінск) 39 (1)
2022 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 5 (0)
2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
2024 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 4 (0)
2024— Славакія Петржалка (Браціслава)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Сербія Сербія (да 16) 7 (0)
2014—2015 Сербія Сербія (да 17) 14 (0)
2015—2016 Сербія Сербія (да 18) 7 (0)
2016—2017 Сербія Сербія (да 19) 11 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дамінік Дзінга (сербск.: Доминик Динга; нар. 7 красавіка 1998, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца славацкага клуба «Петржалка» з Браціславы.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец горада Нові-Сад, а першым клубам футбаліста стаў «Хайдук» з горада Кула. Улетку 2014 года перайшоў у маладзёжную каманду «Вайводзіны» (удзельнік сербскай Суперлігі) з роднага горада, а праз год дэбютаваў ужо за асноўны склад клуба ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА.

Вясной 2016 года адправіўся ў расійскі «Урал», дзе адгуляў 29 матчаў. Затым на правах арэнды выступаў за бялградскі «Партызан». У лютым 2020 года быў арандаваны мінскім «Дынама» да канца сезона[2]. Стаў асноўным абаронцам мінчан.

У студзені 2021 года арэнда была падоўжана на сезон 2021[3]. Пачатак сезона абаронца прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў трывала з’яўляцца ў складзе, у кастрычніку выбыў з-за чарговай траўмы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дынама»[4].

У першай палове 2022 года знаходзіўся ў складзе «Урала», аднак толькі заставаўся на лаўцы запасных і не выхадзіў на поле. У чэрвені 2022 года пакінуў екацярынбургскі клуб.

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Ардабасы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У красавіку 2023 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У жніўні 2023 года пакінуў «Шахцёр»[6].

У пачатку 2024 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова. У маі 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[7]. У ліпені 2024 года пакінуў «Нафтан»[8] і неўзабаве далучыўся да славацкай «Петржалкі».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі і з’яўляўся капітанам зборнай U-17.

  1. Dominik Dinga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сербы Динга и Павловски стали игроками минского "Динамо" (руск.). football.by (15 лютага 2020). Праверана 15 мая 2024.
  3. Минское "Динамо" продлило аренду Доминика Динги (руск.). football.by (20 студзеня 2021). Праверана 15 мая 2024.
  4. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 15 мая 2024.
  5. Футбол. Доминик Динга подписал контракт с солигорским "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
  6. "Шахтер" расстался с Дингой и Дринчичем (руск.). football.by (2 жніўня 2023). Праверана 15 мая 2024.
  7. Доминик Динга — в "Нафтане" (руск.). football.by (10 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.
  8. Доминик Динга распрощался с "Нафтаном" (руск.). pressball.by (15 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.