Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ДНТУ) | |
---|---|
укр.: Донецький національний технічний університет | |
![]() | |
![]() | |
Ранейшыя назвы | Данецкі горны тэхнікум, Данецкі горны інстытут, Данецкі індустрыяльны інстытут, Данецкі політэхнічны інстытут |
Заснаваны | 1921 |
Год рэарганізацыі | 2014 |
Тып | тэхнічны дзяржаўны ўніверсітэт |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пакроўск, Данецк |
Узнагароды | |
Сайт |
donntu.edu.ua (Пакроўск) donntu.org (Данецк) |
![]() |
Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Донецький національний технічний університет) — тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова.
ДНТУ быў заснаваны як Данецкі горны тэхнікум у 1921 годзе. У 1926 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Данецкі горны інстытут. У 1935 годзе горны інстытут быў перайменаваны ў Данецкі індустрыяльны інстытут. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з-за акупацыі Данецка інстытут быў эвакуіраваны ў горад Пракоп’еўск Новасібірскай вобласці. На Данбас інстытут вярнуўся толькі ў 1943 годзе, пасля вызвалення Данецка.
У 1960 году інстытут быў перайменаваны ў Данецкі політэхнічны інстытут. У 1993 годзе ДПІ быў перайменаваны ў Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
З пачаткам узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны Міністэрствам адукацыі Украіны быў выдадзены загад, згодна з якім Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт неабходна перанесці ў горад Пакроўск Данецкай вобласці.[1] У 2014 годзе была праведзена эвакуацыя. Нягледзячы на гэта, у непрызнанай ДНР працягвае функцыянаваць свой Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.[2]