Даніель Квілен | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1940[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 красавіка 2011[3][4] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тапалогія, матэматыка[6] і алгебра[6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Раўль Бот |
Член у | |
Узнагароды |
Даніель Грэй «Дэн» Квілен (англ.: Daniel Gray "Dan" Quillen; 22 чэрвеня 1940 — 30 красавіка 2011) — амерыканскі матэматык. Вядомы тым, што з’яўляецца «галоўным архітэктарам» вышэйшай алгебраічнай К-тэорыі, за што быў узнагароджаны прэміяй Коўла ў 1975 годзе і Філдсаўскай прэміяй у 1978 годзе.
Квілен нарадзіўся ў Орынджы, штат Нью-Джэрсі. Ён паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1961) і абараніў кандыдацкую дысертацыю (1964) пад кіраўніцтвам Раўля Бота ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных.
Пасля атрымання доктарскай ступені Квілен атрымаў месца ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Аднак ён таксама правёў некалькі гадоў у шэрагу іншых універсітэтаў. Гэты досвед аказаўся важным для вызначэння напрамку яго даследаванняў. Ён наведаў Францыю двойчы: спачатку, дзякуючы фонду Альфрэда Слоўна, падчас навучальнага года 1968/1969, дзе на яго аказаў моцны ўплыў Гратэндык, а затым — на працягу 1973—1974 гадоў дзякуючы фонду Гугенхайма. У 1969—1970 гадах ён быў запрошаным членам Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, дзе патрапіў пад уплыў Майкла Ацьі.
У 1978 годзе Квілен атрымаў медаль Філдса на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў, які адбыўся ў Хельсінкі.
Квілен выйшаў на пенсію ў канцы 2006 года. 30 красавіка 2011 года памёр у Фларыдзе з-за ўскладненняў хваробы Альцгеймера.