Даніла Казлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Уршула Магдалена Малка[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | мадэль, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды | «Залаты арол» (2013) |
IMDb | ID 1572716 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніла Валер’евіч Казлоўскі (нар. 3 мая 1985, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
Нарадзіўся 3 мая 1985 года ў Маскве[1]. Акрамя яго ў сям’і яшчэ два браты — старэйшы Ягор і малодшы Іван. Бацька Данілы, Валерый Іванавіч Казлоўскі,— заслужаны працаўнік культуры РФ, доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік, арганізатар кафедры рэкламы ў Маскоўскім універсітэце — МДУКМ, а таксама першай у Расіі Вышэйшай школы рэкламы і першага Расійскага студэнцкага фестывалю сацыяльнай рэкламы.
З дзяцінства займаўся танцамі і вакалам, іграе на саксафоне і альце. Цягам шасці гадоў, па жаданні бацькоў, Даніла праходзіў вучобу ў Кранштацкім марскім кадэцкім корпусе, скончыў навучанне ў 2002 годзе. У кіно акцёр пачынае здымацца яшчэ ў 1998 годзе. Яго першая роля — роля хулігана ў серыяле «Простыя ісціны». Менавіта гэта і стала вырашальным у жыцці Казлоўскага пры выбары далейшай прафесіі. Таму, пасля заканчэння вучобы ў кадэцкім корпусе, Даніла, насуперак усім угаворам і перасцярогам, паступае ў Санкт-Пецярбургскую тэатральную акадэмію, на акцёрска-рэжысёрскі курс пад кіраўніцтвам Льва Додзіна (скончыў ў 2007 годзе). Пачынаючы з другога курсу, акцёр рэгулярна здымаецца ў кіно. Часам за год яму ўдаецца прыняць удзел у здымках 3-4 карцін. У 2006 годзе Даніла Казлоўскі быў ганараваны звання Лаўрэата прэміі расійскай кінакрытыкі і кінапрэсы «Белы слон» за ролю ў мастацкім фільме «Garpastum». На сённяшні дзень акцёр зняўся больш чым у дваццаці кінакарцінах.
Іграе галоўныя ролі ў спектаклях Пецярбургскага акадэмічнага малога драматычнага тэатра — Тэатра Еўропы і здымаецца ў кіно.
Галівудскі дэбют у фільме ў Казлоўскага адбыўся ў карціне Марка Уотэрса «Акадэмія вампіраў» (Vampire Academy), створаным па серыі кніг амерыканскай пісьменніцы Райчэл Мід. Казлоўскі сыграў у фільме Дзмітрыя Белікава — настаўніка адной з гераінь фільма.
Зняўся ў рэкламным роліку Chanel з актрысай Кірай Найтлі[2][3].
Актыўна займаецца дабрачыннасцю[4][5].
Увосень 2008 года ажаніўся з актрысай МДТ Уршуляй Магдаленай Малкай. У 2011 годзе развёўся. У пачатку лютага 2013 года часопіс «7 дзён» паведаміў пра раман Юліі Снігір з акцёрам Данілам Казлоўскім, з якім яна разам здымалася ў гістарычнай драме французскага рэжысёра Жазэ Даяна «Распуцін». У 2015 годзе стала вядома пра адносіны Данілы з Вольгай Зуевай.