Даніэл Натанс | |
---|---|
англ.: Daniel Nathans | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1999[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, мікрабіёлаг, малекулярны біёлаг, фізіёлаг |
Навуковая сфера | мікрабіялогія, малекулярная біялогія[4], фізіялогія[4] і медыцына[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніэл Натанс (англ.: Daniel Nathans, 30 кастрычніка 1928, г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША — 16 лістапада 1999, г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1978 годзе разам з Г.Смітам і В.Арберам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[5]. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём ЗША ў 1993 годзе.
Даніэл Натанс нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 года ва Уілмінгтане (штат Дэлавэр) у сям’і рускіх яўрэйскіх імігрантаў. З дзевяці дзяцей ён быў самым малодшым. У час Вялікай дэпрэсіі яго бацька страціў свой бізнес і доўгі час быў беспрацоўным.
Натанс скончыў публічную школу, а затым Дэлавэрскі ўніверсітэт (1950), дзе вывучаў хімію, філасофію і літаратуру. Працаваў у Вашынгтонскім ўніверсітэце і ўніверсітэце Дж. Хопкінса ў г.Балтымар.
Даніэл Натанс быў прэзідэнтам універсітэта Дж. Хопкінса ў 1995—1996 гадах. У 1999 годзе ў Медыцынскай школе універсітэта Дж. Хопкінса заснавалі Інстытут медыцынскай генетыкі Мак-Кусака-Натанса[6], а ў 2005 годзе імем Натанса быў названы адзін з 4 каледжаў універсітэта.
Аўтар навуковых прац па структуры і функцыі генома віруса.
Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі.
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.