Даніэле да Вальтэра | |
---|---|
італ.: Daniele da Volterra | |
Дата нараджэння | 1509[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1566[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даніэле да Вальтэра (іт. Daniele da Volterra, сапраўднае імя Даніэле Рычарэлі — Daniele Ricciarelli) (1509, Вальтэра, Таскана — 4 красавіка 1566, Рым) — італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік рымскага маньерызму, вучань і пераймальнік Мікеланджэла.
Мяркуецца, што Даніэле да Вальтэра вучыўся ў Садомы. Пазней працаваў з Мікеланджэла ў Рыме і дзякуючы яго пратэкцыі стаў яго пераемнікам і куратарам работ у Ватыкане. Мікеланджэла дапамагаў яму сваімі парадамі і, верагодна, даў да Вальтэра свае эскізы, напрыклад, для стварэння шэдэўра Даніэле да Вальтэра «Зняцце з крыжа» ў царкве Трыніта-дэі-Монці ў Рыме.
Іншымі вядомымі карцінамі ды Вальтэра лічацца «Юстыцыя» ў Палацы прыёраў Вальтэра і «Віфлеемскае збіццё немаўлятаў» ва Уфіцы, Фларэнцыя. У Луўры захоўваецца двухбаковая карціна Даніэле да Вальтэра на адзін і той жа сюжэт: «Давід адсякае галаву Галіяфу», напісаная на вялікай сланцавай панэлі.