Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Technische Universität Darmstadt | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Darmstadt |
Міжнародная назва | англ.: Technische Universität Darmstadt |
Заснаваны | 1877 |
Студэнты | 24 969[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дармштат |
Сайт | tu-darmstadt.de |
![]() |
Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Darmstadt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дармштат.
Універсітэт з'яўляецца першым цалкам аўтаномным універсітэтам ФРГ. Маючы каля 25 000 студэнтаў і амаль 5 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 310 прафесараў, ён ўваходзіць у шэраг сярэдніх па велічыні ўніверсітэтаў Германіі.
Універсітэт заснаваў першую ў свеце кафедру электратэхнікі ў 1882 годзе. У 1883 годзе быў утвораны першы ў свеце факультэт электратэхнікі і, такім чынам, была адкрыта першая у свеце навучальная праграма па электратэхніцы.