Дарый Пантыйскі

Дарый Пантыйскі
Нараджэнне I стагоддзе да н.э.
Смерць I стагоддзе да н.э.
Род Мітрыдатыды[d]
Бацька Фарнак II[d]

Дарый Пантыйскі — кіраўнік Пантыйскага царства ў 39-37 гадах да н.э.

Дарый быў сынам пантыйскага цара Фарнака II і сарматкі[1]. У яго была сястра Дынамія[1] і брат Аршак[2]. Яго дзедам быў знакаміты пантыйскі цар Мітрыдат VI Еўпатар.

Па словах Страбона[3], Дарый і Аршак удзельнічалі ў прыгнечанні мецяжу нейкага Аршака, дзе яго абложвалі баспорскі цар Палеман I і Лікамед Каманскі. Пасля ўзяцця крэпасці мяцежнік быў трапіў у палон і быў пакараны смерцю. Дарый быў прызначаны пантыйскім царом рымскім трыумвірам Маркам Антоніем у 39 годзе да н.э. Яго валадаранне было недоўгачасовым. Дарый сканаў у 37 годзе да н.э. Яго брат Аршак, які стаў яго пераемнікам, кіраваў да канца года і таксама памёр. Тады Марк Антоній прызначыў Палемана I царом Понта.

Зноскі

  1. а б Mayor, The Poison King: the life and legend of Mithradates, Rome’s deadliest enemy p. 362.
  2. [1] Архівавана 16 сакавіка 2011. p. 2.
  3. Страбон. Геаграфія. XII. III. 38.