Даўлетмамед Азадзі | |
---|---|
Döwletmämmet Azady | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1700 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1760 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Махтумкулі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Даўлетмамед Азадзі[1] (туркм.: Döwletmämmet Azady; каля 1700, у раёне Кара-Кала, Туркменістан — 1760?) — туркменскі паэт і вучоны. Бацька Махтумкулі.
Прыхільнік містычнай плыні ў ісламе — суфізму. Займаўся тэорыяй верша. Асноўны твор — дыдактычная паэма «Пропаведзь Азадзі» («Вагзі-Азад») — разважанні пра справядлівага правіцеля, маральна-этычныя нормы паводзін, развіццё гандлю і земляробства. Мова паэмы архаічная, насычаная араба-персідскімі элементамі.