Джавані Джаліці (італ.: Giovanni Giolitti, 27 кастрычніка 1842, Мандові — 17 ліпеня 1928, Кавур) — італьянскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Італьянскага каралеўства (пяць разоў).
У 1889—1890 гадах міністр казначэйства, у 1901—1903 гадах міністр унутраных спраў. Прэм’ер-міністр у 1892—1895, 1903—1905, 1906—1909, 1911—1914, 1920—1921 гадах. Найбольш паслядоўны прадстаўнік італьянскага лібералізму XX стагоддзя, імкнуўся пашырыць сацыяльную базу рэжыму. Урад Джаліці жорстка задушыў сялянскі рух на поўдні Італіі, развязаў вайну з Турцыяй (1911—1912). У час Першай сусветнай вайны выступаў супраць удзелу ў ёй Італіі на баку Антанты. Падтрымаў прыход да ўлады фашыстаў у 1922 годзе, з 1924 года ў апазіцыі. У 1928 годзе выступаў супраць скасавання фашыстамі парламенцкага рэжыму.