Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1744 |
Месца нараджэння | Рота-д'Іманья (каля Бергама), Венецыянская рэспубліка |
Дата смерці | 18 лютага (2 сакавіка) 1817 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Рым, Масква, Санкт-Пецярбург |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Найважнейшыя пабудовы |
Будынак Смольнага інстытута, Аляксандраўскі палац, |
Уплыў | Giovanni Raggi[d][2], Антон Рафаэль Менгс[2], Stefano Pozzi[d][2], Paolo Posi[d][2] і Nicola Giansimoni[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джакама Антоніа Даменіка Кварэнгі, у старым напісанні Гварэнгі[3] (італ.: Giacomo Antonio Domenico Quarenghi; 20 верасня 1744, Бергама — 18 лютага (2 сакавіка) 1817, Санкт-Пецярбург) — архітэктар і ведутыст італьянскага паходжання, ці ледзь не самы пладавіты прадстаўнік паладыянства ў рускай архітэктуры. Ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Джакама Кварэнгі нарадзіўся ў паселішчы Рота-Фуоры каля горада Бергама на поўначы Італіі. У маладосці навучаўся жывапісу ў Рыме пад кіраўніцтвам Рафаэля Менгса, затым вывучаў архітэктуру. Пабудаваў манеж у Манака і сталовую залу ў доме эрцгерцагіні Модэнскай у Вене.
Ва ўзросце 35 гадоў у студзені 1780 года Кварэнгі прыехаў у Санкт-Пецярбург па запрашэнні Кацярыны II у якасці «архітэктара двара яе вялікасці». У першае дзесяцігоддзе свайго знаходжання ў Расіі ён пабудаваў Англійскі палац у Пецяргофе (1780—1787), павільён у Царскім Сяле (1782). У Санкт-Пецярбургу Кварэнгі пабудаваў будынкі Эрмітажнага тэатра (1783—1787), Акадэміі навук (1783—1785), Асігнацыйнага банка (1783—1789), Замежнай калегіі. Ён выканаў таксама шэраг замоў высокапастаўленых вяльможаў, сярод якіх вылучаецца летні палац графа Безбародкі ў Санкт-Пецярбургу.
Пры Паўлу I Кварэнгі пабудаваў у Царскім Сяле Аляксандраўскі палац (1792—1796). У гэты ж час спраектаваны палац графа Завадоўскага ў Лялічах.
У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя па праектах Кварэнгі ў Санкт-Пецярбургу пабудаваны Коннагвардзейскі манеж (1800—1807), будынак Імператарскага кабінета (1803—1806), Марыінская бальніца для бедных (1803—1805), будынкі Екацярынінскага інстытута высакародных дзяўчын (1804—1807) і Смольнага інстытута высакародных дзяўчын (1806—1808).
Працы Кварэнгі выкананы ў духу паладыянства і новай італьянскай школы з яе вытанчаным, высакародным, але халодным і сухім стылем, не зусім прыдатным для паўночных краін, дзе калоны, якія так любіў Кварэнгі, адымаюць шмат святла, якое і без таго скупа адпускаецца прыродай Поўначы; затое ў пабудовах Кварэнгі заўсёды заўважны густ і гарманічнасць прапорцый. Яго працы — найхарактэрны прыклад спелага класіцызму ў рускай архітэктуры.
У канцы 1810 года Кварэнгі ў апошні раз выязджае з Санкт-Пецярбурга ў Бергама. У родным горадзе яго ўрачыста сустрэлі. Але ўжо ў 1811 годзе Кварэнгі паспяшаўся вярнуцца ў Расію. У сувязі з падрыхтоўкай паходу напалеонаўскай арміі ў Расію італьянцам, якія знаходзіліся на рускай службе, было загадана вярнуцца ў Італію; аднак Кварэнгі адмовіўся выканаць гэты загад і быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю з канфіскацыяй маёмасці.
Да апошніх гадоў творчасці майстра адносіцца будаўніцтва часовай драўлянай трыўмфальнай брамы за Нарвскай заставай у гонар перамогі над Напалеонам.
Д. Кварэнгі сканаў 2 сакавіка 1817 г. у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на каталіцкім участку Волкавых могілак, дзе яго магіла доўгі час лічылася згубленай. У 1960-я гг. было абвешчана пра выяўленне магілы Кварэнгі, пасля чаго яго прах быў у 1967 годзе перапахаваны на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры[4] .
Апроч пулкаўскай, Кварэнгі часам прыпісваюць падобныя па сваім абліччы царквы Узнясенская ў Фёдараўскім пасадзе і Праабражэнская ў Маскоўскай Славянцы.
Сярод нешматлікіх прац, ажыццёўленых Кварэнгі ў Італіі — рэстаўрацыя царквы Святой Схаластыкі ў бенедыкцінскім абацтве ў Субіяцы ў 1769 годзе. Таксама па яго праектах у Італіі створаны галоўныя алтары прыхадскіх храмаў: у гонар Збаўцы ў Серыятэ датуецца 1775 годам і Унебаўзяцця Святой Марыі і Святога Якава ў Рамана-дзі-Ламбардыя паміж 1797 і 1799 гадамі[5].
На падставе падабенства з тыпавымі паладыянскімі праектамі з альбомаў Кварэнгі яму прыпісваюць шэраг правінцыйных сядзіб, як то:
Джакама Кварэнгі на Вікісховішчы |