Джанет Гейнар

Джанет Гейнар
Janet Gaynor
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1906(1906-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1984(1984-09-14)[1][3][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Adrian[d] і Paul Gregory[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, актрыса, мастачка
Кар’ера 1924—1981
Узнагароды «Оскар» (1928)
IMDb 0310980
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джанет Гейнар (англ.: Janet Gaynor, 6 кастрычніка 1906 — 14 верасня 1984) — амерыканская актрыса, першая ўладальніца прэміі «Оскар».

Лаура Гейнар нарадзілася ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Калі яна была яшчэ дзіцем, яе сям’я пераехала ў Сан-Францыска. Скончыўшы школу ў 1923 годзе, Глорыя вырашыла зрабіць сабе бліскучую кар’еру. Пачала яна з таго, што перабралася ў Лос-Анджэлес, дзе працавала ў абутковай краме, атрымліваючы 18 $ у тыдзень. Неўзабаве ёй удалося атрымаць невялікія ролі ў некалькіх фільмах, у тытрах яе імя нават не значылася. Так працягвалася два гады, і толькі ў 1926 годзе яна знялася ў невялікай ролі ў нямым фільме «Джонстаўнская паводка». У тым жа самым годзе яна была адабрана ў лік WAMPAS Baby Stars. Гэта дапамагло ёй прыцягнуць увагу рэжысёраў, якія сталі запрашаць яе на больш сур’ёзныя ролі.

На працягу аднаго года Гейнар стала адной з вядучых зорак Галівуду. Яе ролі ў фільмах «Сёмае неба» (першы з дванаццаці фільмаў, у якім яна знялася з акцёрам Чарльзам Фарэлам), «Узыход сонца» і «Вулічны анёл» (таксама з Чарльзам Фарэлам), прынеслі ёй «Оскара» ў 1928 годзе. Гэта быў адзіны раз у гісторыі кінапрэміі «Оскар», калі ўзнагарода была ўручана за ўсе працы акцёра за год, а не толькі за канкрэтны фільм.

  1. а б Janet Gaynor // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Janet Gaynor // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Laura Gainor // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119075482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.