Джанет Джаган | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Janet Jagan | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Хайндс | ||||||
Пераемнік | Бхарат Джагдэа[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Хайндс | ||||||
Пераемнік | Самуэль Хайндс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1920[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 сакавіка 2009[3][1][…] (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Janet Rosalie Rosenberg | ||||||
Муж | Чэддзі Джаган | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Джанет Джаган (англ.: Janet Rosenberg Jagan, 20 кастрычніка 1920, Чыкага, ЗША — 28 сакавіка 2009, Джорджтаўн, Гаяна) — гаянскі палітык, прэм’ер-міністр Гаяны (1997), прэзідэнт Гаяны (1997−1999).
Нарадзілася 20 кастрычніка 1920 года ў Чыкага ў буржуазнай яўрэйскай сям’і нашчадкаў эмігрантаў з Венгрыі і Румыніі, якая належала да верхавіны сярэдняга класа. Хоць яе бацькі прытрымліваліся кансерватыўных поглядаў і заўсёды галасавалі за рэспубліканцаў, Джанет з юнацтва адчувала сімпатыі да марксізму. Вучылася ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.
У 1943 годзе выйшла замуж за Чэддзі Джагана, будучага прэзідэнта Гаяны, а ў тыя гады — зубнога лекара, і пераехала ў Гаяну, дзе першыя 10 гадоў працавала медсястрой. У 1950 годзе стала адным з заснавальнікаў Народнай прагрэсіўнай партыі Гаяны (марксісцкай арыентацыі), з 1950 па 1970 гады — генеральны сакратар партыі.
У 1953 годзе была ўпершыню абрана ў парламент (ад акругі Эсекіба). У 1955 годзе, калі брытанскія каланіялісты адмянілі канстытуцыю і зрушылі сфармаваны НВП ўрад, Джаган была арыштавана на паўгода. У 1957 годзе была ізноў абрана ў парламент, пасля чаго прызначана міністрам аховы здароўя і працы Гаяны. У 1963—1964 гадах — міністр унутраных спраў Гаяны. Пасля прыходу да ўлады ў 1964 годзе Народнага нацыянальнага кангрэса Гаяны (ННК) — адна з лідараў апазіцыі. У 1973—1997 гадах- рэдактар агульнанацыянальнай газеты «Mirror». З 1975 па 1997 гады — дэпутат парламента. У 1993 годзе ўдастоена вышэйшага ордэна краіны — «За заслугі».
У 1992 годзе Чэддзі Джаган быў абраны прэзідэнтам Гаяны. Пасля яго смерці ў сакавіку 1997 года Джанет Джаган стала прэм’ер-міністрам і віцэ-прэзідэнтам. Атрымаўшы перамогу на прэзідэнцкіх выбарах восенню таго ж года, стала чацвёртым прэзідэнтам Гаяны. У жніўні 1999 года сышла ў адстаўку з пасады прэзідэнта пасля перанесенага сардэчнага прыступу. Паводле канстытуцыі, в. а. прэзідэнта стаў прэм’ер-міністр Бхарат Джагдэа.
Да Джанет Джаган, яўрэйцы па нацыянальнасці і перакананай камуністкі, заўсёды ставіліся з падазрэннем ў ЗША; яна займала бачнае месца ў шырока распаўсюджаных тэорыях «яўрэйскай змовы». У Гаяне ж яна па-ранейшаму папулярная. У 1997 годзе ЮНЕСКА узнагародзіла Джаган залатым медалёмя імя Гандзі за дзейнасць па ўмацаванні міру, развіццю дэмакратыі і барацьбу за правы жанчын.