Джо Пешы | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лютага 1943[1][2] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, комік, спявак, тэлеакцёр, характарны акцёр, кінаакцёр |
Кірунак | кінакамедыя, гангстарскі фільм[d], драматычны фільм, крымінальны фільм[d], трылер[d], крымінальны трылер[d], crime drama film[d], эпічны фільм[d], гістарычны фільм, фільм нуар[d] і historical drama film[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000582 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (англ.: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар.9 лютага 1943, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).
Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як найлепшы навічок.
Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус.