Джозеф Пакстан | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1804[1][2][…] ці 3 жніўня 1803[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 чэрвеня 1865[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Rosa Paxton[d] |
Партыя | |
Працаваў у гарадах | Лондан |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Джозеф Пакстан (англ.: Joseph Paxton; 3 жніўня 1803 — 8 чэрвеня 1865) — брытанскі інжынер, батанік і архітэктар, чалец парламенту.
Джозеф Пакстан нарадзіўся ў фермерскай сям’і ў Бедфардшыры. З 15 гадоў працаваў садоўнікам. Стаў знакамітым дзякуючы праектаванню цяпліц і аранжарэй. У 1850—1851 гадах спраектаваў і пабудаваў Крыштальны палац для Сусветнай выстаўкі 1851 года, за што быў прысвечаны ў рыцары. Выдаваў часопісы і календары для садаводаў. Аўтар некалькіх кніг, прысвечаных вырошчванню экзатычных раслін. З 1854 года абіраўся дэпутатам парламента ад Ліберальнай партыі.