Джон Генры Бонэм

Джон Бонэм
John Bonham
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Джон Генры Бонэм
Дата нараджэння 31 мая 1948(1948-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1980(1980-09-25)[1][3] (32 гады)
Месца смерці
Краіна
Дзеці Джэйсан Бонэм[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі рок-барабаншчык
Гады актыўнасці 1962 — 1980
Інструменты ударная ўстаноўка
Жанры хард-рок, блюз-рок
Псеўданімы Бонза (англ.: Bonzo)
Калектывы Terry Web and the Spiders, Band of Joy, Crawling King Snakes, Led Zeppelin
Супрацоўніцтва Tim Rose
Грамадская дзейнасць
Член у
ledzeppelin.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Генры Бонэм (англ.: John Henry Bonham, мянушка «Bonzo»; 31 мая 1948, Рэдыч, Вустэршыр, Англія — 25 верасня 1980, Клэвер, Віндзар, Англія) — брытанскі барабаншчык, удзельнік групы Led Zeppelin, за час гульні ў якой стаў адным з найвялікіх і найуплывовых ударнікаў у рок-музыцы. Спецыялісты адзначалі ўнікальную моц яго гульні і пачуццё ўнутранай энергетыкі рытму. Encyclopædia Britannica назвала Бонэма «ідэальным прыкладам для ўсіх барабаншчыкаў хард-рока, якія пайшлі па яго стопах»[4]. Пасля смерці Бонэма ва ўзросце 32 гадоў Led Zeppelin распаліся.

У 2005 годзе брытанскі часопіс Classic Rock паставіў Бонэма на першае месца ў спісе лепшых рок-барабаншчыкаў усіх часоў.

Зноскі

  1. а б John Bonham // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. http://www.slate.fr/story/172236/led-zeppelin-reformation-robert-plant
  4. «Led Zeppelin»(2008)-Encyclopædia Britannica. Ultimate Reference Suite. Chicago: Encyclop?dia Britannica