Джон Кернкрас | |
---|---|
англ.: John Cairncross | |
Род дзейнасці | пісьменнік, разведчык, двайны агент, перакладчык, выкладчык універсітэта, літаратурны крытык |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1913[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1995[1][2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Джон Кернкрас (англ.: John Cairncross; 25 ліпеня 1913 — 8 кастрычніка 1995) — афіцэр брытанскай разведкі ў час Другой сусветнай вайны, які працаваў таксама на савецкую разведку[4]. Да 1990 лічыўся імаверным пятым членам «Кембрыджскай пяцёркі», пакуль яго не выкрыў савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі.
Скончыўшы Кембрыджскі ўніверсітэт, Кернкрас прыйшоў на працу ў Форын Офіс. У 1937 годзе ён уступіў у Камуністычную партыю Вялікабрытаніі. У 1942 годзе паступіў у MІ-6, дзе меў доступ да шыфравальнай тэхнікі. Працуючы ў сакрэтным разведцэнтры Блэчлі-парк, ён здабываў інфармацыю, якую перадаваў у СССР.
Алег Гардзіеўскі: «шатландзец Джон Кернкрас быў у контрразведцы і меў шмат матэрыялаў-перахопаў нямецкіх паведамленняў. І хоць англічане самі перадавалі ваенную інфармацыю Савецкаму Саюзу, але частку, якую яны не хацелі перадаваць, перадавалі сакрэтна Кернкрас і залучаны ім агент у аддзеле перахопу Леа Лонг»[5].
Паводле думкі[6] брытанскай разведкі, менавіта дадзеныя, перададзеныя Кернкрасам пра амерыканскія і брытанскія даследаванні ў вобласці ядзернага ўзбраення, ляглі ў аснову савецкай ядзернай праграмы.
Пасля таго як у 1951 годзе контрразведка MI5 прадставіла доказы, Кернкрас прызнаўся, што працаваў на СССР. Тым не менш, ён не быў пакараны ў крымінальным парадку, што пазней прывяло да вінавачання ўрада ў тым, што яно хавала сваю ролю таемнага суўдзельніка. Асоба пятага чалавека з «кембрыджскай пяцёркі» заставалася недаказанай да 1990 года, калі перабежчык з КДБ Алег Гардзіеўскі паказаў на Кернкраса.
Пасля сваіх прызнанняў Кернкрас пераехаў у Рым, дзе працаваў у Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН аж да сваёй адстаўкі. Потым ён з'ехаў на поўдзень Францыі, дзе памёр у 1995 годзе.