Джон Клелан Холмс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 1988 (62 гады) ці 2 сакавіка 1988[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, раманіст, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Кірунак | Разбітае пакаленне |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды |
Джон Клелан Холмс (англ.: John Clellon Holmes; 12 сакавіка 1926, Масачусетс — 30 сакавіка 1988 ці 2 сакавіка 1988[1], Мідлтаўн[d]) — амерыканскі празаік і паэт, выкладчык.
Нарадзіўся ў 1926 годзе. Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Руш» (Go), які лічаць першым раманам Біт-пакалення і ў аснове якога ляжаць падзеі з жыцця самога аўтара і яго сяброў — Джэка Керуака, Ніла Кэсэдзі і Алена Гінзберга. Холмса часта называюць «ціхім бітнікам». Яму таксама належыць знакавы для Біт-пакалення джазавы раман The Horn.
Холмс быў хутчэй назіральнікам і хранікёрам для прадстаўнікоў Біт-пакалення, такіх як Гінзберг, Кэсэдзі і Керуак, чым адным з іх. Незадоўга да таго як Гінзберг трапіў у бальніцу, Холмс звярнуўся да яго з просьбай даць яму як мага болей інфармацыі пра ўсё, што датычыць паэзіі і поглядаў самога Гінзберга, а таксама Ніла Кэсэдзі, Герберта Ханке і Люсьена Кара. У адказ Гінзберг напісаў падрабязны ліст.
Аўтарства тэрміна «beat» («разбіты») у дачыненні да пакалення належыць Джэку Керуаку, які сказаў Холмсу: «Ведаеш, гэта сапраўды разбітае пакаленне». Паводле Холмса, ідэю Керуак пазычыў у Герберта Ханке. Тэрмін набыў шырокую вядомасць пасля публікацыі артыкула Холмса ў The New York Times 16 лістапада 1952 года, дзе аўтар вынес яго ў назву.
У канцы жыцця Джон Клелан Холмс выкладаў ва ўніверсітэце Арканзаса, чытаў лекцыі ў Елі і даваў майстар-класы ў Браўнскім універсітэце. Памёр ад раку ў 1988 годзе.