Джон Мэрын | |
---|---|
англ.: John Marin | |
Дата нараджэння | 23 снежня 1870[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1953[4] (82 гады) ці 1 кастрычніка 1953[5] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, рысавальнік, фатограф |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Томас Аншуц[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Мэрын (англ.: John Marin; 1870, Рутэрфард, Нью-Джэрсі — 1953, Кейп-Спліт, Мэн) — амерыканскі мастак, вядомы прадстаўнік першага пакалення амерыканскіх мадэрністаў.
Маці Мэрына памерла праз дзевяць дзён пасля яго нараджэння, і яго выхоўвалі дзве цёткі ў Віхокене. Наведваў Тэхналагічны інстытут Стывенса на працягу года і беспаспяхова спрабаваў стаць архітэктарам. Да 1903 г. вывучаў жывапіс у Філадэльфіі ў Пенсільванскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Томаса Аншуца і ў Лізе студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка. У перыяд з 1905 па 1911 год жыў у Парыжы, аднак не паддаваўся ўплывам фавізму і кубізму, арыентуючыся на імпрэсіянісцкую прадметнасць Джэймса Уістлера.
У 1912 годзе, пасля сваёй тэматычнай выстаўкі акварэляў Нью-Ёрка, становіцца вядомым мастаком. Адметнай асаблівасцю гэтых акварэляў з’явілася адмова ад выразнасці контураў малюнка ў карысць напружаных паверхняў, «якія ліюцца». З 1914 года галоўнай тэмай яго творчасці становіцца прырода штата Мэн. Па сваёй выразнасці і спантаннасці карціны Джона Мэрына адносяць да абстрактна-экспрэсіянісцкай манеры жывапісу.