Джон Неграпонтэ

Джон Неграпонтэ
1-ы дырэктар Нацыянальнай разведкі[d]
21 красавіка 2005 — 13 лютага 2007
Пераемнік John Michael McConnell[d]
15-ы Намеснік дзяржсакратара ЗША[d]
27 лютага 2007 — 23 студзеня 2009
Папярэднік Роберт Зелік[d]
Пераемнік James Steinberg[d]
пасол ЗША ў Мексіцы[d]
3 ліпеня 1989 — 5 верасня 1993
Папярэднік Charles J. Pilliod, Jr.[d]
Пераемнік James Robert Jones[d]
23-і пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН[d]
19 верасня 2001 — 23 чэрвеня 2004
Папярэднік James Cunningham[d]
Пераемнік John Danforth[d]
Намеснік саветніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы[d]
23 лістапада 1987 — 20 студзеня 1989
Папярэднік Колін Паўэл
Пераемнік Роберт Майкл Гейтс
пасол ЗША на Філіпінах[d]
26 кастрычніка 1993 — 5 жніўня 1996
Папярэднік Richard H. Solomon[d]
Пераемнік Thomas C. Hubbard[d]
пасол ЗША ў Іраку[d]
29 чэрвеня 2004 — 17 сакавіка 2005
Пераемнік Zalmay Khalilzad[d]
пасол ЗША ў Гандурасе[d]
11 лістапада 1981 — 30 мая 1985
Папярэднік Jack R. Binns[d]
Пераемнік John Arthur Ferch[d]
Assistant Secretary of State for Oceans and International Environmental and Scientific Affairs[d]
19 ліпеня 1985 — 23 лістапада 1987
Папярэднік James L. Malone[d]
Пераемнік Frederick M. Bernthal[d]

Нараджэнне 21 ліпеня 1939(1939-07-21)[1][2][…] (85 гадоў)
Бацька Dimitrios Negrepontis[d][3]
Маці Catherine Coumantaros[d]
Жонка Diana Villiers Negroponte[d][4]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Неграпонтэ (англ.: John Negroponte; нар. 21 ліпеня 1939) — амерыканскі дыпламат. Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША (2007—2009). Дырэктар Нацыянальнай разведкі (2005—2007).

Джон Дзімітры Неграпонтэ нарадзіўся ў Лондане ў сям’і грэчаскіх эмігрантаў. Пасля таго, як дзеці скончылі школу, сям’я пераехала ў ЗША. У 1956 годзе скончыў школу «Phillips Exeter». У 1960 годзе скончыў Ельскі ўніверсітэт. Валодае англійскай, іспанскай, французскай і в’етнамскай мовамі.

У 1960—1997 гадах — на дыпламатычнай службе. Неграпонтэ быў паслом у Гандурасе (1981—1985), памочнікам дзяржсакратара па справах акіянаў, навакольным асяроддзі і навуцы (1985—1987), намеснікам памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы (1987—1989), паслом у Мексіцы (1989—1993) і паслом на Філіпінах (1993—1996). У 1997—2001 гадах — выканаўчы віцэ-прэзідэнт па глабальных рынках у кампаніі McGraw-Hill.

У 2001 годзе прызначаны Джорджам Бушам прадстаўніком ЗША ў ААН. 17 лютага 2005 года прызначаны дырэктарам Нацыянальнай разведкі, праслужыў на гэтай пасадзе да лютага 2007 года, калі яго змяніў Джон Мак-Конэл.

У 1981—1985 гадах Неграпонтэ быў паслом у Гандурасе. За чатыры гады яго службы ваенная дапамога Гандурасу павялічылася з 4 млн да 77,4 млн дол. у год. Адміністрацыя Рональда Рэйгана павялічвала вайсковую прысутнасць ЗША ў краіне (у той час як раней пры Джымі Картэры было вырашана не рэагаваць на звяржэнне ў Нікарагуа рэжыму Самасы сандзіністы). У сувязі з гэтым у ЗША выбухнуў палітычны скандал «Іран-контрас».

Сенатар Крыстафер Дод у сваім дакладзе паказаў, што Неграпонтэ быў у курсе запланаваных парушэнняў правоў чалавека з боку падпольных ваенных арганізацый[5]. З праведзеных газетамі The Washington Post і New York Times расследаванняў стала ясна, што Неграпонтэ быў адным з актыўных правадыроў антыкамуністычнай палітыкі прэзідэнта Рэйгана ў рэгіёне і чалавекам, дзякуючы якому была ўсталяваная цесная сувязь паміж спецслужбамі ЗША, арміяй Гандураса і нікарагуанскімі контрас[6][7].

На думку некаторых экспертаў і журналістаў, Неграпонтэ, падчас сваёй службы паслом у Мексіцы ў 1989—1993 гадах, аказваў дапамогу ўраду краіны ў барацьбе з паўстанцамі-сапатыстамі ў штаце Ч’япас.

У 2004—2005 гадах узначальваў дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Багдадзе, дзе стварыў — па вобразу і падабенству краін Лацінскай Амерыкі — «эскадроны смерці»[8][9].

Неграпонтэ абвінавачваецца ў тым, што ён сумесна з ЦРУ браў удзел у стварэнні «батальёна 316», члены якога выкрадалі, катавалі і забівалі апазіцыянераў і непажаданых ЗША дзеячаў. У прыватнасці, у 1982 годзе каталіцкая дэлегацыя з Сальвадора запатрабавала высветліць лёс зніклых у Гандурасе 30 манашак. Неграпонтэ заявіў, што яму нічога не вядома пра гэта. Аднак у 1996 годзе Джэк Бінз, былы пасол у Гандурасе да Неграпонтэ, у інтэрв’ю газеце The Baltimore Sun сказаў, што манашкі былі ў ліку людзей, выкрадзеных «батальёнам 316» і тайнай паліцыяй, якая кантралявалася пасольствам ЗША. Пасля катаванняў яны былі забітыя — выкінутыя яшчэ жывымі з верталёта.

Акрамя таго, пры яго падтрымцы былі створаны аналагічныя падраздзяленні не толькі ў Гандурасе, але і ў Гватэмале, Сальвадоры[10]. «Эскадроны смерці», якія з’явіліся пры яго актыўным удзеле ў Цэнтральнай Амерыцы, выкралі і забілі (уключаючы выкрадзеных з нікарагуанскай тэрыторыі і забітых у Гандурасе людзей) не менш за 75 тысяч чалавек[11].

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. John Negroponte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Nomination of John Negroponte
  6. Papers Illustrate Negroponte’s Contra Role
  7. Cables Show Central Negroponte Role in 80’s Covert War Against Nicaragua
  8. Newsweek. 8. 01. 2005
  9. Is the U.S. Organizing Salvador-Style Death Squads in Iraq?
  10. Булычев И. М. Заговор против народов Центральной Америки. М., 1984; McCuen G.E. Political Murder in Central America. Death Squads and U.S. Politics. Hudson (WI), 1984; Benítes Manaut R., Lozano L., Bermúdez Torres L. EE. UU. contra Nicaragua. La guerra de baja intensidad en Centroamérica. Madrid, 1987; El Salvador Death Squads. A Governmental Strategy. Sidney, 1988; Harvest of Violence. The Maya Indians and the Guatemala Crisis. Norman (OK) — Oklahoma City, 1992; Death Squads in Global Perspective: Murder with Deniability. L., 2003; Wilkinson D. Silence on the Mountain. Stories of Terror, Betrayal, and Forgetting in Guatemala. Durhan (NC), 2004; McCoy A.W. A Question of Torture: CIA Interrogation, from the Cold War to the War on Terror. N.Y., 2006.
  11. Тарасов А. Н. «Гуманизм»?