Джон Слоан | |
---|---|
англ.: John Sloan | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1951[5][1][…] (80 гадоў) ці 8 верасня 1951[6] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Helen Farr Sloan[d] і Dolly Sloan[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, майстар афорту, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік, графік, рысавальнік |
Жанр | жанравы жывапіс[8], ню[8] і пейзаж[8] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Ашканская школа[d][9][8] |
Уплыў | Томас Аншуц[d] і Роберт Хенры |
Уплыў на | John D. Graham[d], Элсі Дрыгз[d], Aaron Bohrod[d] і Рэджынальд Марш[d] |
Член у | |
![]() |
Джон Фрэнч Слоан (англ.: John French Sloan; 2 жніўня 1871, Лок-Хейвен, штат Пенсільванія — 7 верасня 1951, Хановер, штат Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.
Спачатку праявіў сябе як графік, працаваў ілюстратарам і карыкатурыстам, паралельна ўвечары вучыўся ў Пенсільванскай школе вытанчаных мастацтваў у Філадэльфіі. Пад уплывам творчасці свайго настаўніка, мастака Роберта Хенры пераходзіць да алейнага жывапісу, узорам для Дж. Слоана становіцца жывапіс Эдуарда Манэ, а затым Вінцэнта ван Гога, Пабла Пікаса, Анры Маціса.
У 1904 годзе мастак пераязджае ў Нью-Ёрк, селіцца на Манхэтэне, а праз некалькі гадоў — сярод мастакоў Грынвіч-Вілідж. У 1906 годзе ён пачынае выкладаць у нью-ёркскай Школе мастацтваў. Сярод яго вучняў — Джордж Уэслі Белоўз, Эдвард Хопер, малодшы сын Шалом-Алейхема, мастак Норман Райбен.
Тэмай карцін Дж. Слоана было штодзённае жыццё нью-ёркскага мегаполіса; адзін з прыкладаў яго творчасці — карціна «Тры гадзіны раніцы». Ствараў амаль выключна фігуратыўны жывапіс.