Джон Філіп Суза | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1932[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Jane Bellis Sousa[d] |
Дзеці | John Philip Sousa II[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, ваенны, кампазітар, спартыўны стралок, пісьменнік, бэнд-лідар, дырэктар |
Інструменты | трамбон і tuba[d] |
Жанры | опера і ваенны аркестр[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Філіп Суза, Соўза[9] (сапр. Зігфрыд Окс[9], англ.: John Philip Sousa; 6 лістапада 1854, Вашынгтон — 6 сакавіка 1932, Рэдынг, штат Пенсільванія) — амерыканскі кампазітар і дырыжор духавых аркестраў, аўтар знакамітага марша «The Stars and Stripes Forever», які стаў нацыянальным маршам ЗША. Суза ўвайшоў у гісторыю амерыканскай музыкі як «кароль маршаў».
Найбольш вядомая частка творчай спадчыны Сузы — маршы для духавога аркестра, яму належаць 136 твораў у гэтым жанры. Маршы Сузы разнастайныя па характары, але ўсе яны адзначаны аптымізмам і жыццёвай энергіяй. Сярод іх — «Зоркі і поласы назаўжды» (Stars and Stripes Forever; цяпер нацыянальны марш ЗША), Semper Fidelis (які стаў неафіцыйным гімнам амерыканскай Марской пяхоты) і многія іншыя. Суза напісаў таксама 15 аперэт, блізкіх па стылі да работ Гілберта і Салівана, каля сямідзесяці песень і шэраг твораў для духавога аркестра.