Джон Эрнст Уокер | |
---|---|
англ.: John Ernest Walker | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1941[1][2] (83 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | малекулярны біёлаг, хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эдвард Абрахам[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1995) член Еўрапейскай арганізацыі малекулярнай біялогіі[d] (1984) медаль і прэмія Novartis[d] (1996) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Эрнст Уокер (нар. 7 студзеня 1941[1][2], Галіфакс[d], Заходні Ёркшыр) — англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1997). Дырэктар Данаўскага аддзела харчавання чалавека ў Медыцынскім даследчым савеце ў Кембрыджы.
Джон Эрнст Уокер нарадзіўся ў Галіфаксе і правёў дзяцінства ў сельскай мясцовасці. У 1964 годзе ён скончыў Каледж Святой Кацярыны Оксфардскага ўніверсітэта, а ў 1969 годзе ў гэтым жа ўніверсітэце зрабіў дысертацыю па пептыдных антыбіётыках. Пасля гэтага Уокер працаваў за мяжой: у ЗША ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане (1969—1971) і ў Францыі ў Жыў-сюр-Івет і ў Інстытуце Пастэра (1971—1974). Затым Джон Уокер вярнуўся ў Англію, дзе пачаў працаваць у лабараторыі малекулярнай біялогіі Медыцынскага даследчага савета, аднаго з найважнейшых даследчых цэнтраў Вялікабрытаніі. У 1978 годзе ён стаў даследаваць мітахандрыяльныя мембранныя бялкі (па сутнасці гэта была АТФ-сінтаза). Уокер раскрыў ферментатыўны характар сінтэзу АТФ у клетцы. У 1997 годзе Уокер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё разам з Полам Боерам.