Джордж Акерлоф | |
---|---|
George Akerlof | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1940[1][2] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Gösta Åkerlöf[d][3] |
Жонка | Джанет Елен[3] |
Род дзейнасці | эканаміст, прафесар |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Солау |
Вядомыя вучні | Уільям Дадлі |
Вядомы як | даследаванні рынку працы |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Акерлоф (англ.: George Akerlof; нар. 17 чэрвеня 1940[1][2], Нью-Хэйвен) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2001) «за аналіз рынкаў з несіметрычнай інфармацыяй» разам з Джозефам Стыгліцам і Майклам Спенсам, заснавальнік інфармацыйнай эканамічнай тэорыі. Акрамя таго Акерлоф вядомы сваімі даследаваннямі рынку працы і асабліва нярыначных заробкаў, якія фарміруюць у цяперашні час асновы новакейнсіянскай школы макраэканомікі.
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1940 года ў горадзе Нью-Хейвен (штат Канектыкут) у сям'і прафесара Ельскага ўніверсітэта, эмігранта са Швецыі. Пачаўшы сваё навучанне ў Ельскім універсітэце (1962 - ступень бакалаўра эканомікі), Акерлоф завяршыў яго ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1966 - ступень доктара эканомікі). Пасля заканчэння вучобы амаль увесь час выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 1967-1968 гадах працаваў прафесарам Індыйскага статыстычнага інстытута, у 1973 годзе быў адным з супрацоўнікаў Камітэта эканамічных дарадчыкаў пры прэзідэнце Ніксане. У 1978 годзе Акерлоф перайшоў у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук, але ў 1980 годзе канчаткова вярнуўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі.
Жонка Акерлофа - Джанет Елен - вядомы эканаміст, прэзідэнт Федэральнага рэзервовага банка Сан-Францыска ў 2004-10 гадах, намеснік старшыні Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША (з кастрычніка 2010 года).
У жніўні 1970 г. змясціў у англійскім «Штоквартальным часопісе эканомікі» артыкул «Рынак "аўтабарахла": нявызначанасць якасці і рыначны механізм» , у якім акрэсліў істотныя цяжкасці на рынках ва ўмовах асіметрычных звестак[6] і за які атрымаў Нобелеўскую ўзнагароду. 28 лістапада 1986 г. выдаў у Кембрыджы разам з жонкай Джанет Елен кнігу «Узоры здзельнага заробку на рынку працы», дзе тлумачылася плата наймальнікам заробку звыш рыначнага ўраўнаважвання[7] насуперак высновам неакласічнай школы эканомікі. У 1993 г. выдаў у амерыканскім часопісе «Брукінгсаўскія дакументы аб гаспадарчай дзейнасці» разам з Полам Ромерам артыкул «Марадэрства: гаспадарчае падонне банкруцтва дзеля прыбытку», дзе апісваліся ўмовы, пры якіх уласніку выгадней выціснуць сродкі з уласнага прадпрыемства замест таго, каб яго развіваць: «Банкруцтва дзеля прыбытку адбудзецца, калі дрэнны бухгалтарскі ўлік, слабое рэгуляванне або нізкія спагнанні за злоўжыванне даюць уласнікам пабуджэнне плаціць сабе больш за вартасць іх прадпрыемстваў і затым не выконваць сваіх даўгавых абавязкаў. Банкруцтва дзеля прыбытку найчасцей адбываецца, калі дзяржава ручаецца за даўгавыя абавязкі прадпрыемства»[8].
У маі 1996 г. змясціў у «Штоквартальным часопісе эканомікі» разам з Майклам Кацам і сваёй жонкай артыкул «Разгляд пазашлюбнага дзетараджэння ў Злучаных Штатах», дзе тлумачылася, якім чынам касаванне крымінальнай адказнасці за аборт і пашырэнне даступнасці супрацьзачаткавых сродкаў сярод незамужніх жанчын прывяло да росту долі байструкоў сярод народжаных[9]. 29 студзеня 2009 г. выдаў у Прынстане (шт. Нью-Джэрсі) разам з будучым Нобелеўскім лаўрэатам Робертам Шылерам кнігу «Жыццярадаснасць: як чалавечая псіхалогія кіруе гаспадаркай, і чаму гэта важна для сусветнага капіталізму» , дзе тлумачылася значэнне пачуццяў пры гаспадарчым вырашэнні[10].