Джордж Джонстан Стоўні | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1826[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 ліпеня 1911[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | George Stoney[d][3] |
Маці | Anne Blood[d][3] |
Жонка | Margaret Stoney[d][4] |
Дзеці | George Stoney[d], Edith Anne Stoney[d][3], Florence Stoney[d][3], Robert Bindon Stoney[d][3] і Gertrude Rose Stoney[d][3] |
Род дзейнасці | фізік, астраном |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Джонстан Стоўні (англ.: George Johnstone Stoney; 15 лютага 1826 — 5 ліпеня 1911) — ірландскі астраном і фізік, найбольш вядомы тым, што ўвёў у навуку тэрмін «электрон», вызначыўшы яго як «фундаментальную адзінку вымярэння электраэнергіі»[5].
У 1848—1852 гадах Стоўні быў памочнікам астранома Уільяма Парсанса. Падчас гэтага супрацоўніцтва Стоўні выявіў 60 аб’ектаў, якія ўвайшлі ў Новы агульны каталог (NGC), 53 з іх былі выяўлены ўпершыню[6]. У 1852 годзе Стоўні атрымаў пасаду прафесара натурфіласофіі (прыродазнаўчых навук) у Каралеўскім каледжы Голуэя. У 1857 годзе ён стаў сакратаром Каралеўскага ўніверсітэта ў Дубліне[5].
У выніку сваіх прац па малекулярнай фізіцы і кінетычнай тэорыі газаў Стоўні прапанаваў ацэнку колькасці малекул у адзінцы аб’ему газу пры стандартных умовах. Хаця яго метад ацэнкі значэння зараду электрона быў абгрунтаваным (1874), яго вынік аднак быў няправільным з-за памылковага ўяўлення пра колькасць атамаў у граме вадароду. Стоўні таксама прапанаваў тлумачэнне ўцечкі вадароду і гелію з поля прыцягнення Зямлі і адсутнасці атмасферы на спадарожніках [5].