Джордж Дэрн

Джордж Дэрн
Governor of Utah[d]
5 студзеня 1925 — 2 студзеня 1933
Папярэднік Charles R. Mabey[d]
Пераемнік Henry H. Blood[d]

Нараджэнне 8 верасня 1872(1872-09-08)[1][2]
Смерць 27 жніўня 1936(1936-08-27)[1][2] (63 гады)
Жонка Charlotte Brown Dern[d]
Дзеці John Dern[d][3]
Веравызнанне кангрэгацыяналізм[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Генры Дэрн (англ.: George Henry Dern; 8 верасня 1872, Додж, штат Небраска — 27 жніўня 1936, Вашынгтон, акруга Калумбія) — амерыканскі палітычны дзеяч, член Дэмакратычнай партыі ЗША. Займаў пасады губернатара штата Юта (1925—1933) і ваеннага міністра ЗША з 1933 года да сваёй смерці. Дзед акцёра Бруса Дэрна.

Дэрн вучыўся ў штаце Небраска, а затым працаваў у горназдабыўной прамысловасці ў штаце Юта. Ён прымаў удзел у распрацоўцы печы Холт-Дэрна, якая выкарыстоўваецца пры здабычы карысных выкапняў.

Дэрн змяніў у 1925 годзе Чарлза Мэйбана на пасадзе губернатара штата Юта, а яго змяніў у 1933 годзе Генры Блад.

Як ваенны міністр пры Франкліне Рузвельце Дэрн адказваў за рэфармаванне арміі ў адпаведнасці з Новым курсам і за стварэнне Грамадзянскага корпуса аховы навакольнага асяроддзя. Дэран памёр у сваім кабінеце ў 1936 годзе.

Зноскі

  1. а б George Dern // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б George Henry Dern // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.