Джордж Клінтан | |
---|---|
англ.: George Clinton | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1941[1] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар песень, музычны прадзюсар, дырыжор, кампазітар, гітарыст, бэнд-лідар, студыйны музыкант, музыкант |
Інструменты | электронная клавіятура[d] і вакал[2] |
Жанры | фанк[2] |
Узнагароды | |
georgeclinton.com (англ.) | |
![]() |
Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 22 ліпеня 1941) — афра-амерыканскі кампазітар, вакаліст і гітарыст. Разам з Джэймсам Браўнам і Слаем Стоўнам, Клінтан лічыцца адным з заснавальнікаў музычнага кірунку «фанк». У 1997 годзе уключаны ў Залу славы рок-н-ролу.
У 1968 годзе арганізаваў гурт «Parliament», якая стала адным з найбольш папулярных калектываў ранняга фанка. У гучанні Parliament пераважалі духавыя інструменты. У 1970 Клінтан арганізаваў групу Funkadelic, арыентаваную на псіхадэлічнае гітарнае гучанне. Parliament і Funkadelic выпускаліся на розных лэйблах і некалькі адрозніваліся стылістычна, але па складзе музыкантў амаль цалкам супадалі.
З 1990-х Клінтан выступае і запісваецца ў суправаджэнні калектыву P-Funk All Stars. Стылістыку Клінтана звычайна характарызуюць словам P-Funk.