Джордж Роберт Грэй | |
---|---|
англ.: George Robert Gray | |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1808[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1872[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samuel Frederick Gray[d][2] |
Род дзейнасці | біёлаг, арнітолаг, заолаг, лепідаптэрыст, куратар |
Навуковая сфера | Заалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «G.R.Gray».
|
Джордж Роберт Грэй (англ.: George Robert Gray; 8 ліпеня 1808 — 6 мая 1872) — брытанскі заолаг. Сын Сэмюэла Фрэдэрыка Грэя, малодшы брат Джона Эдуарда Грэя.
У 1831 г. пачаў працаваць памочнікам захавальніка ў заалагічным аддзеле Брытанскага музея і правёў у гэтым навуковай установе 41 год свайго жыцця.
Займаўся першапачаткова насякомымі, апублікаваў у 1833 г. сваю першую працу — «Энтамалогію Аўстраліі» (англ.: Entomology of Australia), удзельнічаў у падрыхтоўцы энтамалагічнага падзелу англійскага выдання «Царства жывёл» Кюўе. Асаблівы ўклад Грэй ўнёс у вывучэнне матылькоў, апісаўшы шмат новых відаў — напрыклад, у кнізе «Апісанні і малюнкі некаторых новых лускакрылых, пераважна з Непала» (англ.: Descriptions and Figures of some new Lepidopterous Insects chiefly from Nepal; 1846).
Асноўныя навуковыя дасягненні Грэя звязаны, аднак, з арніталогіяй — і галоўным чынам з фундаментальнай працай «Віды птушак» (англ. Genera of Birds; 1844—1849), якая змяшчала першакласныя ілюстрацыі Дэвіда Вільяма Мітчэла і Ёзэфа Вольфа.