Джордж Юджын Уленбек | |
---|---|
нідэрл.: George Eugène Uhlenbeck[1] | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 6 снежня 1900[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1988[2][3][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ольке Уленбек[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
медаль імя Макса Планка[d] (1965) медаль Лорэнца (1970) Медаль Эрстэда[d] (1956) прэмія Вольфа па фізіцы (1979) Гібсаўская лекцыя[d] (1950) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джордж Юджын Уленбек (англ.: George Eugene Uhlenbeck; 6 снежня 1900, Батавія, Галандская Ост-Індыя (цяпер Джакарта, Інданезія) — 31 кастрычніка 1988, Боўлдэр, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык галандскага паходжання. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1955), а таксама шэрагу іншых навуковых таварыстваў свету. Навуковыя працы пераважна прысвечаны квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, кінетычнай тэорыі, статыстычнай механіцы, нелакальнай квантавай тэорыі поля. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы адкрыццю спіна электрона, зробленаму сумесна з Сэмюэлам Гаўдсмітам.